Рефераты. Беларуская мова

Практыкаванне 8. Растлумачце падвоенае напісанне літар у адных выпадках і адсутнасць яго ў другіх.

Аблічча, левабярэжжа, кара?лі, паўстанне, калоссе, каласы, пяцігоддзе, запечча, лісце, багацце, мяцеліца, усміхаецца, масаж, мяжа, узмежжа, шчасце, налью, ладдзя, вараннё, вяселле, цяжкасцю, калона, гама, зарэчча, разводдзе, Ільін, мышшу, свежасцю, масіў, Аксіння, Наталля, пералью, пяццю.

Практыкаванне 9. Пастаўце назоўнікі ў форме творнага склону.

Мыш, ноч, цемрадзь, свежасць, радасць, маладосць, лень, гразь, далонь, сувязь, соль, мазь, гусь, моль, папараць, бандэроль, плынь, запаведзь, смерць.

§ 7. Правапіс спалучэнняў зычных

У беларускай мове няма невымоўных зычных (“непроизносимых согласных”). Спалучэнні зычных пішуцца так, як вымаўляюцца:

1. У спалучэнні [стн] зычны [т] не вымаўляецца і на пісьме не перадаецца: посны (пост), свіснуць (свіст), капусны (капуста), вобласць - абласны (руск. областной). Але: баластны, фарпостны, кантрастны, кампостны.

2. У спалучэнні [дт] на канцы іншамоўных слоў зычны [д] не вымаўляецца і на пісьме не перадаецца: Кранштат, Брант, Рэмбрант, Шміт, фарштат.

3. Зычныя [д], [т], [л] у спалучэннях [здн], [рдн], [стл], [лнц], [лнц] і зычныя [к], [г] у спалучэннях [скн], [згн] не вымаўляюцца і на пісьме не адлюстроўваюцца: язда - выязны (руск. выездной), праезд - праязны (руск. проездной), шчаслівы, сонца, наўмысны; бліскаць - бліснуць, бразгаць - бразнуць.

4. Спалучэнні [сч], [сшч] вымаўляюцца адпаведна як [шч] і [шшч], а на пісьме абазначаюцца літарамі сч і сшч: расчоска, расчапіць (кручкі), расшчапіць (на дзве часткі). Выключэнне: шчасце, рошчына, ушчуваць, нішчымны, пяшчота, ушчэнт і вытворныя ад іх.

Практыкаванне 10. Запішыце словы па-беларуску, растлумачце напісанне спалучэнняў зычных.

Радостный, расстилаться, почетный, капустный, солнце, счастливый, Рембрандт, устный, несчастный, поздно, областной, безвыездно, скоростной, свистнул, шестнадцать, жалостный, контрастный, расщепленный, рассадить, Брандт, расслоиться, беззаконие, форштадт.

§ 8. Правапіс мяккага знака і апострафа

Мяккі знак бывае змякчальны і раздзяляльны. Змякчальны мяккі знак ужываецца для абазначэння на пісьме мяккасці папярэдняга зычнага, а раздзяляльны мяккі знак, як і апостраф, паказвае на раздзельнае вымаўленне зычнага з наступным галосным.

З м я к ч а л ь н ы м я к к і з н а к пішацца пасля мяккіх зычных з, л, н, с, дз, ц:

а) на канцы слова: мазь, соль, зелень, лось, мядзведзь, радасць;

б) у сярэдзіне слова перад цвёрдым зячным: пісьмо, дзядзька, бацька;

в) у сярэдзіне слова паміж двума мяккімі зычнымі, калі пры змяненні слова другі зычны становіцца цвёрдым, а першы застаецца мяккім: васьмі - восьмы, пісьменнік - пісьмо, канькі - канькоў, дзьме - дзьмуць, цьмяны - цьма;

г) пасля мяккага [л] перад любым зычным (цвёрдым або мяккім), акрамя [л']: гульня, пальцы, столькі, вельмі. Але: вяселле, ралля, галлё, гуллівы.

Практыкаванне 11. Растлумачце напісанне мяккага знака ў словах.

Эмульсія, рэдзька, фальш, разьба, перабольшванне, яблынька, хрэсьбіны, хадзьба, з'яднаць, фільтр, просьба, разьбяр, пісьменнасць, дзядзька, бацькі, носьбіт, дзьмухавец, запаведзь, разняць, вазьмі, смерць, толькі, надзьмуты, здольнасць.

Мяккі знак пішацца ў некаторых граматычных формах:

Граматычныя формы

Калі пішацца

Прыклады

У назоўніках:

а) творнага склону множнага ліку

б) перад суфіксам

-чык-

перад канчаткам -мі

калі слова без гэтага суфікса заканчваецца на -нь

дзецьмі, слязьмі, людзьмі

камень - каменьчык,

струмень - струменьчык

У прыметніках:

а) перад суфіксам -ск-

б) у суфіксах -аньк-, -еньк-, -эньк-

калі гэтыя прыметнікі ўтвораны ад назваў месяцаў на -нь і слова восень

заўсёды

ліпень - ліпеньскі,

чэрвень - чэрвеньскі, восень -восеньскі

прыгожанькі, светленькі, старэнькі

У дзеясловах загаднага ладу:

а) 1-й асобы множнага ліку

б) 2-й асобы множнага ліку

перад канчаткам -ма

перад канчаткам -це, а таксама перад -ся

кіньма, станьма, сядзьма

кіньце, станьце, сядзьце

агледзься, намылься

Мяккі знак пішацца:

а) у складаных лічэбніках пяцьдзесят, шэсцьдзесят, пяцьсот, шэсцьсот, дзевяцьсот;

б) у прыслоўі ледзьве (як і ў слове ледзь);

в) у часціцы -сьці ў займенніках і прыслоўях: хтосьці, штосьці, якісьці, дзесьці, кудысьці.

Мяккі знак не пішацца:

а) паміж падоўжанымі зычнымі: жыццё, насенне, палоззе, калоссе;

б) перад мяккім [в']: цвёрда, дзверы, чацвёрты, мядзведзь (але: ледзьве);

в) у словах меншы (менш), іншы (але: большы (больш);

г) на канцы слова пасля літар б, п, м, ф: голуб, стэп, сем, верф.

Дзінькнуць і дзынкнуць, крыльца і крылца

Практыкаванне 12. Спішыце, дзе трэба, устаўце мяккі знак.

Ціхен..кі, ціхен..ка, увас..мярых, мен..шы, дзес..ці, творчас..ць, прайс..ці, снежан..скі, шэсц..сот, чэрвен..скі, разан..скі, чамус..ці, соцен..ка, дз..веры, ледз..ве, с..мешны, людз..мі, сядз..це, лёген..ка, ліпен..скі, аген..чык, чац..вёрты, фантан..чык, дзевяц..сот, стан..це, дзец..мі, кудыс..ці, радас..ці, час..цей, будз..це, дз..ве, студзен..скі, здарэн..не, здол..нас..ць, камус..ці, астрахан..скі.

Р а з д з я л я л ь н ы м я к к і з н а к пішацца пасля зычных з, л, н, с, дз, ц перад галоснымі е, ё, ю, я, і:

а) у словах іншамоўнага паходжання: Лавуазье, дасье, мільён, мільярд, трыльён, Сеньі, канферансье, мадзьяр, парцьеры;

Булён, нюанс

б) ва ўласных імёнах, утвораных ад імёнаў на -ій, перад суфіксальным -еў-, (-ев-): Васільеў, Васільевіч, Вітальевіч, Генадзьевіч;

в) у словах Ілья, Касьян, Ульяна і вытворных ад іх, а таксама ва ўтварэннях ад слова ліць: Ільінічна, Касьянавіч, Ульянаў, лье, разалье, льецца, налью, пералье;

А п о с т р а ф пішацца перад галоснымі е, ё, ю, я і націскным і:

а) пасля прыставак (у тым ліку і іншамоўных) на зычны: аб'явіць, пад'езд, аб'інець, аб'ём, раз'юшаны, аб'ект, ад'ютант, кан'юнктура;

б) у сярэдзіне слоў пасля зычных, акрамя з, л, н, с, дз, ц: інтэрв'ю, куп'істы, сям'я, надвор'е;

в) у складаных словах пасля двух-, трох-, чатырох-: двух-ярусны, трох-ярусны;

Заўвага. Пасля ў (нескладовага) апостраф не пішацца: здароўе, салаўі, шчаўе.

Практыкаванне 13. Запішыце словы па-беларуску і растлумачце іх правапіс.

Миллион, мышь, отрежьте, объездить, Соловьев, триллион, курьезный, трехъярусный, здоровье, объективный, серьезный, батальон, пьеса, подъезд, объездной, компьютер, шампиньон, соловьи, сеньор, рельеф, объем, ателье, объявление, налью, Мольер, твердый, зверь, ночь, щелочь, несешь, нянчить, меньше, субъективный, курьер, пьеса, пиявка, Геннадьевич, семьянин, взморье.

§ 9. Правапіс некаторых прыставак

1. Прыстаўкі аб-, ад-, над-, пад-, перад- пішуцца нязменна і перад літарамі, якія абазначаюць звонкія зычныя, і перад літарамі, якія абазначаюць глухія зычныя: падняць, падказаць, адрэзаць, адкапаць, абгаварыць, абхадзіць, надламіць. На стыку прыстаўкі і кораня зычныя б, д могуць падвойвацца: аббегчы, аддаць.

2. Калі корань слова пачынаецца збегам зычных, пасля прыставак на зычны паяўляецца беглы гук [а]: падабраць, разаслаць, абагнаць, надарваць, адагрэць, сабраць, саскочыць, сагнуць.

Заўвага. Пада-, раза-, аба-, са-, нада-, ада- - фанетычныя варыянты прыставак пад-, раз-, аб-, с-, над-, ад-.

3. Прыстаўкі, якія заканчваюцца на з-, с-, пішуцца так, як чуюцца: перад звонкімі - з (зможа, узнесці, раздаць), перад глухімі - с (счарнець, ускочыць, бясшумны).

На стыку прыстаўкі і кораня зычны з або с можа падвойвацца: бяззбройны, бясспрэчны, рассейваць, раззлавацца. У некаторых словах адбылося зліццё гукаў на стыку прыстаўкі і кораня; у такім выпадку пішацца адна літара с: расада, расаднік, расадны; расол, расольнік, расольны; ростань.

Калі прыстаўка заканчваецца на с, а корань пачынаецца з ч, спалучэнне сч на пісьме перадаецца нязменна: расчыніць, расчапіць (кручкі), усчынаць, счышчаць, счапіць, бесчалавечна, расчышчаць, счарніць. Ад такіх слоў трэба адрозніваць словы, у якіх корань пачынаецца спалучэннем шч: расшчапіць (палена), прышчапіць, расшчодрыцца, абшчапіць, сашчаміць.

Заўвага. У словах шчасце, шчаслівы, рошчына, нашчадак, нішчымны, нішчымніца гістарычна замацавалася фанетычнае напісанне шч.

4. Пішуцца нязменна запазычаныя прыстаўкі анты-, дэ-, рэ, ультра- і інш.: антываенны, антымілітарысцкі, дэмабілізацыя, рэканструкцыя, ультралевы.

Практыкаванне 14. Утварыце з дапамогай прыставак словы. Запішыце і растлумачце правапіс прыставак.

У з о р. Дапамога - бездапаможны.

Без- (бяз-, бес-, бяс-): край, надзея, абарона, імя, месяц, памылка, поспех, крыўда, канец, снег, шум;

з- (за-, с-, са-): пытацца, вадзіць, рэзаць, сушыць, браць, гнаць, бегчы, скрабці, ставіць, жаць, касіць, дзівіцца, грузіць, кінуць, пісаць;

раз- (рас-, раза-): пускаць, весці, слаць, пілаваць, плесці, грэць, гнуць, кідаць, ганяць, капаць, казаць, ламаць.

Практыкаванне 15. Спішыце, устаўце прапушчаныя літары. Растлумачце правапіс прыставак.

1. 3 у..лесся, з пасекі, несла смалой-жывіцай і ра..сцеленым па сіўцы лёнам. 2. Я ляжаў і глядзеў у бя..донны, бя..межны блакіт неба. 3. Ра...пагоджвалася, вецер раз..гнаў хмары, праз іх прасвечваліся дзе-нідзе зоры. 4. Завішнюк у..помніў Жэньку. Вясёлую, з ра..сыпанымі па плячах валасамі. 5. Грозны і бя..мерны акіянскі гул. 6. Ты заўсёды нам сніўся, бя..крайні сусвет. 7. Зялёны луг, як скінуць вокам, абрусам пышным і шырокім абапал Нёмна ра..сцілаўся. 8. Так у бя..смерце, з веку ў век, ідзе рабочы чалавек. 9. І золкі золак на Пцічы мяне туды заўсёды кліча, дзе ра..цвітаюць касачы. 10. Апошні раз ра..ступіўся лес, і перад вачамі настаўніка ра..крылася шырокая круглая палянка, вясёлая і прыветная. 11. Першы трактар наш выходзіў на бя..концае бя..межжа і на полі нішчыў межы. 12. I па нейкай тут прычыне, нібы ў..плыўшы з глыбіні, сон у..помніўся дзяўчыне. 13. Промні, як блішчастыя іголкі, ра..сыпае сонца па зямлі. 14. Пажоўклы мох бя..шумна п'е ваду. 15. Са смерцю бацькі ад усіх нас, яго дзяцей, адышло нешта вельмі дарагое, адышло бе..зваротна. 16. Дзверы гасцініцы раптам ра..чыніліся - перада мною стаяў знаёмы мне змалку высокі, трохі с..гнуты гадамі чалавек. 17. Люблю ўсе колеры жыцця: калі ў..міхаецца дзіця, калі, як маладосці сны, прыхо-дзяць галасы вясны. 18. Паходная песня з акопа ў..тавала, вяла на вышыні па вёрстах крутых. 19. Між снегам і сонцам полем бя..концым насустрач ветру дзяўчына ідзе.

§ 10. Правапіс галосных у некаторых суфіксах

10.1 У суфіксах назоўнікаў:

а) калі пры скланенні назоўніка галосная ў суфіксе выпадае, то пішацца -ак-, калі не выпадае, - -ык- (-чык-), -ік- (-нік-): замочак - замочка, лужочак - лужочка; ключык - ключыка, домік - доміка;

б) -ічк- (-ычк-) пішацца ў назоўніках, утвораных ад слоў на -іц-а (-ыц-а): паліца - палічка, сястрыца - сястрычка.

У астатніх выпадках пішацца -ечк-, (-ачк-): дзядзька - дзядзечка, Маня - Манечка, Коля - Колечка, кошка - кошачка.

Практыкаванне 16. Спішыце, устаўляючы прапушчаныя літары, абазначце суфіксы.

Кніж..чка, нож..к, руч..чка, матылёч..к, бабул..чка, Ван..чка, дубоч..к, стажоч..к, рукав..чка, Валодз..чка, званоч..к, вяргін..чка, Саш..чка, стуж..чка, зайч..к, Наташ..чка, трав..чка, вожыч..к, гузіч..к, узгорач..к, Тон..чка.

10.2 У суфіксах прыналежных прыметнікаў:

у суфіксах -еў-, -аў-, -оў-, -ёў- пішуцца літары е, а, о, ё ў адпаведнасці з правіламі правапісу галосных (гл.§ 1): дзяду?леў, тату?леў, Анто?сеў, Пе?цеў, бра?таў, му?жаў, Рыго?раў, Тамашо?ў, Васілёў.

Практыкаванне 17. Растлумачце правапіс ненаціскных галосных у суфіксах.

Алексееў, Ігнасёў, Міцева, Пецевы, князевы, Андрэевых, мядзведзеў, баброў, цесцеў, героеў, сланоў, Базылёў, Коласаў.

10.3 У суфіксах дзеепрыметнікаў і дзеепрыслоўяў.

а) суфіксальныя у, ю пішуцца ў дзеепрыметніках і дзеепрыслоўях, утвораных ад асноў дзеясловаў І спражэння Дзеясловы І спражэння ў форме 3-ай асобы множнага ліку маюць канчатак -уць (-юць): пішуць, мыюць; ІІ спражэння - -аць (-яць): гавораць, робяць.: піш-уць - пішучая, цягн-уць - цягнучы, лапоч-уць - лапочучы, рашаюць - рашаючая, пазыча-юць - пазычаючы; а, я - у ў дзеепрыметніках і дзеепрыслоўях, утвораных ад асноў дзеясловаў ІІ спражэння: гавораць - гаворачая, бачаць - бачачы, узыходзяць - узыходзячая, гоняць - гонячы.

б) дзеепрыметнікі прошлага часу залежнага стану з суфіксам -н-, якія ўтвараюцца ад асноў інфінітыва на а, я, захоўваюць гэтыя галосныя ва ўсіх формах: паказаць - паказаны, засеяць - засеяны, развеяць - развеяны.

Ва ўсіх астатніх выпадках пішацца -ен- У суфіксах дзеепрыметнікаў пішацца толькі адна літара н.: купіць - куплены білет.

Практыкаванне 18. Спішыце, устаўце прапушчаныя літары. Складзіце сказы з 4 словазлучэннямі (на выбар).

Акрыл..ны перамогай, праве..ная грэчка, закле..нае акно, запавол..ная хада, мурав..ны склеп, падкле..ны ліст, пасе..нае жыта, перагародж..ная сцежка, заспако..ны чалавек, занядб..ны сад, разліне..ны сшытак, разве..ныя мары, расшчэпл..нае дрэва, накормл..ны кот, устрывож..ны звер, напо..ны водарам.

Практыкаванне 19. Ад дадзеных словазлучэнняў утварыце дзеепрыметнікі; складзіце словазлучэнні “назоўнік + дзеепрыметнік”, запішыце іх. Растлумачце напісанне суфіксаў дзеепрыметнікаў.

У з о р. Прачытаць (кніга) - прачытаная кніга, прывезці (дровы) - прывезеныя дровы.

Дагледзець (сад), загаіць (рана), зберагчы (скарб), вызваліць (зямля), схіліць (галіны), сказаць (словы), збудаваць (дом), запрэгчы (конь), асвятліць (горад), пачарнець (пні), пажаўцець (лісце), зжаць (жыта), збялець (твар), пашыць (адзенне), пасівець (валасы), выцерці (падлога), прыціхнуць (бяроза), стаміцца (чалавек), сагнуць (цвік), раскрыць (вокны), пасінець (далячынь), заслаць (ложак), зарасці (сцежка), паваліць (дрэва), абудзіць (прасторы), звезці (сена).

Практыкаванне 20. Ад дзеясловаў утварыце дзеепрыслоўі, запішыце словазлучэнні, вызначце суфіксы дзеепрыслоўяў.

У з о р . Косіць траву - косячы траву, радуюцца сустрэчы -- радуючыся сустрэчы, зрабіў справу - зрабіўшы справу Дзеепрыслоўі незакончанага трывання ў твараюцца ад асноў цяперашняга часу дзеясловаў незакончанага трывання (нясуць - несучы, сядзець - седзячы), а дзеепрыслоўі закончанага трывання - ад асноў прошлага часу дзеясловаў закончанага трывання (пасадзіў - пасадзіўшы, сказаў - сказаўшы)..

Пад'язджаюць да лесу, гаворыць з братам, апранае паліто, залівае святлом, глядзяць убок, хутка ідуць, страсаюць з галін, спяваюць песні, сцелецца нізам, дружна смяюцца, выходзіць з двара, абараняюць Радзіму, мінае нас;

напрацаваліся за дзень, сустрэў сябра, раскінулі галлё, апранула паліто, разгарнуў паперку, узышлі на пагорак, дапісаў ліст.

§ 11. Правапіс галосных у некаторых канчатках

11.1 Напісанне склонавых канчаткаў назоўнікаў залежыць ад характару асновы. У месным склоне адзіночнага ліку назоўнікі 1-га і 2-га скланенняў маюць канчаткі:

е - пры цвёрдай аснове: у краіне, на дубе, у лесе;

і - пры мяккай аснове: у лазні, на полі, на кані;

ы - пры зацвярдзелай аснове: на працы, на трактары, у шалашы Разглядаюцца толькі тыя канчаткі, якія могуць выклікаць цяжкасці пры напісанні дыктанта (пераказа)..

Заўвага. Адрознівайце напісанне слоў на дварэ (?не ў хаце') і на двары (?каля будынка'): На дварэ холадна. - На двары валяліся паколатыя дровы.

Практыкаванне 21. Запішыце назоўнікі ў форме меснага склону адзіночнага ліку. Абгрунтуйце выбар канчаткаў.

Жняя, душа, ружа, зямля, гара, бой, хвоя, вышыня, сцежка, акно, агонь, рой, туман, лес, калідор, дом, пакой, канец, праспект, тэлефон, верасень, цела, насенне, палец, сад, край, стол, май, кут, мароз, хлеб, каменне, песня, асфальт, старшыня, суддзя, кніга, мора.

11.2 Напісанне ненаціскных склонавых канчаткаў прыметнікаў лягчэй за ўсё праверыць па пытаннях. Прааналізуйце табліцу, дзе даюцца канчаткі прыметнікаў з мяккай асновай.

Склон

Пытанні

Прыклады

Н.

які? якая? якое?

вялікі дом летняя ноч сіняе неба

Р.

якога? якой?

вялікага дома летняй ночы сіняга неба

Д.

якому? якой?

вялікаму дому летняй ночы сіняму небу

Т.

якім? якой?

вялікім домам летняй ноччу сінім небам

М.

(аб) якім? якой?

(аб) вялікім доме (аб) летняй ночы (у) сінім небе

Страницы: 1, 2, 3, 4, 5, 6, 7, 8, 9



2012 © Все права защищены
При использовании материалов активная ссылка на источник обязательна.