Рефераты. Беларуская мова

У прыназоўніку без і часціцы не літара е пішацца нязменна: не вемдаў, не бымць, не хацемў, не чытамць, без канцам, без сомраму. Калі ж не і без становяцца прыстаўкамі, яны падпарадкоўваюцца агульным правілам: няёмка, нязнамчны, непрыхімльны, бязмемжны, бязлюмдны, бездапамомжны.

Практыкаванне 3. Спішыце, устаўляючы патрэбныя літары.

С..л..нін, с..л..не, П..трусь, П..трусёва, ц..гнікі, св..тлаваты, з..л..ніна, з..л..лень, з..лёны, з..л..наваты, вец..р, вец..рок, удал..чыні, дал..чынь, п..счаны, ал..горыя, л..снічоўка, св..ткаванне, дз..вяты, дроб..зь, л..генда, нам..ло, с..мнаццаць, б..зыменны, б..скрыўдны, б..з стомы, верас..нь, м..тал, сл..ды, высв..тліць, ц..пер, сн..гавыя, сн..гі, зам..ць, б..скрайні, пал..жаць, выгл..д, з..мляны, з..млянка, з..млеапрацоўчы, сп..ктакль, вас..мнаццаць, пам..ць, н..навісць, н..навідзець, сів..р, л..цець, л..туценне, заб..сп..чэнне, в..с..лосць, м..ханік, н..лёгка, н.. мог, н..вялікі, б..спамылковы, б..спраўны, б..з слоў, сцв..рджэнне, ув..рцюра, кац..лок, з..зюля, м..дальён, в..снавы, в..сенні, м..цежнік, пас..велы, прып..чак, нап..рэдадні, аб..ліск, п..лёстак, пасл..заўтра, зв..льгатнелы, ..ўрапейскі, л..чыць (хворага), жн..ярка, п..йзаж, абм..ркаванне, абм..ркоўваць, п..раезд, ба..злівец, с..ржант, н.. мог, прал..скатаць, м..лагучны, г..рой, нал..цець, г..рбарый, аб..сславіць, б..з адраса, гал..рэя, тыс..ча, зн..вага, зн..важаць, ц..жкавата, сн..гапад, б..ссмерце, хв..ліна.

§ 3. Некаторыя асаблівасці правапісу галосных у складаных словах

Правапіс злучальных галосных падпарадкоўваецца агульнаму правілу (гл. § 1, 2): часо?піс, земляко?п, жывёлагадо?ўля, зернесушы?лка.

Напісанне о, а ў першай частцы складаных слоў залежыць ад месца націску ў другой частцы: калі націск падае на першы склад другой часткі - у першай частцы пішам а, не на першы - пішам о: разнаста?йны, дабрабы?т; рознакаляро?вы, добрасумле?нны.

Часткі што-, свое-, сто-, дзевяноста-, фота-, мота-, радыё- пішуцца нязменна: штодзень, штомесяц, своечасова, стогадовы (але: стагоддзе), дзевяностагоддзе, фотахроніка, фотасалон (але: фатаграфія), мотагонкі, мотакрос (але: матацыкл), радыёстанцыя, радыёхваля.

Частка поў- пішацца толькі ў словах поўдзень, поўнач, у астатніх - частка паў- (у адно слова з другой часткай): паўметра, паўтоны, паўмесяца. Праз злучок паў- пішацца толькі з уласнымі назоўнікамі: паў-Беларусі, паў-Еўропы.

Практыкаванне 4. Спішыце, устаўце прапушчаныя літары. Растлумачце правапіс.

Р..знакаляровы, р..знагалосы, р..знавіднасць, д..брабыт, д..браякасны, п..ліклініка, п..літэхнічны, св..еасаблівы, шт..лета, п..ўдзень, ч..рнабровы, ч..рнабароды, шыр..каплечы, шыр..каэкранны, п..ўнапраўны, мн..галюдны, р..дкалессе, Н..ваполацк, м..вазнаўчы, в..льналюбівы, н..вагодні, рады..завод, м..таспорт, рады..аматар, ст..годдзе, ф..такопія, ф..таапарат, земл..роб, зерн..сушылка, сін..вокі, ільн..завод, шкл..валакно.

Практыкаванне 5. Ад наступных спалучэнняў слоў утварыце складаныя словы і запішыце іх. Растлумачце правапіс галосных.

У з о р. Чорныя вочы - чарнавокі.

Светлыя валасы, розны колер, высокі ўраджай, добрая якасць, розныя галасы, чорныя бровы, чорная барада, сельская гаспадарка, востры верх, зямлю капаць, сена касіць, доўга чакаць, сто год, роўныя правы, здабываць вугаль, тры паверхі, шмат год, змяніць словы.

§ 4. Правапіс і, ы, й пасля прыставак

Пасля прыстаўкі, якая канчаецца на зычную, на месцы і пішацца ы: ісці -падысці, іграць - сыграць, ідэя - безыдэйны, імша - абымшыць, спадылба, спадыспаду. Аднак галосная і захоўваецца пасля прыставак між-, звыш-, пан-, контр-, суб-, дэз-: міжінстытуцкі, звышімклівы, панісламізм, контрігра, субінспектар, дэзінфармацыя.

Калі прыстаўка канчаецца на галосную, то пасля яе на месцы і пішацца й: прыйсці, выйсці, выйграць, аднайменны, перайменаваць. Але і захоўваецца, калі ўтварае склад: заікацца, пераігрываць, заінтрыгаваць, аб'інець, саіскальнік, заіскрыцца.

Практыкаванне 6. Спішыце і ўстаўце, дзе трэба, прапушчаныя літары.

Ня..начай, непры..мальны, пад..дзеш, пры..дзе, с..сці, раз..граць, аб..сці, без..менны, за..скрыцца, без..ніцыятыўны, за..сці, пры..маць, пад..ду, непры..манне, па..менна, пера..маць, пра..граваць, пры..шоў, за..грыванне, за..кнуцца, ад..мчаць, аб..ду, дэз..нфіцыраваць, аб..лгаць, раз..грацца, раз..сціся, вы..шаў, пры..дуць, пра..гравальнік, па..граць, аб..мшэлы, за..нець, пера..начыць, пра..снаваць, за..канне, ад..сці, дэз..нфекцыя, за..нелае, за..граць, пра..фармаваць, пера..грыванне.

§ 5. Правапіс у, ў

У (складовае) пішацца:

а) у пачатку сказа, пасля зычнай або знака прыпынку: Уночы ішоў дождж. Ішоў Навум у школу. Зайшоўшы ў кнігарню, убачыў сябра;

б) у пачатку уласных назваў: Тамара Уладзіміраўна, ва Укране, Валеры Урублеўскі;

в) у пачатку іншамоўных слоў: універсітэт, унія, універмаг;

г) у сярэдзіне іншамоўных слоў, калі у ўтварае склад: натарыус, кансіліум, аул, накаут.

Ў (нескладовае) пішацца:

а) пасля галосных у пачатку, сярэдзіне і на канцы слова: на ўсю моц, пайсці ў лес, настаўнік;

б) пасля галосных ў сярэдзіне іншамоўных слоў, калі у не ўтварае склада: аўдыторыя, паўза, лаўрэат, аўкцыён;

Злучок і двукоссе не з'яўляюцца знакамі прыпынку, таму не ўплываюць на напісанне ў: жанчына-ўрач, калгас “Перамога” ўзнагародзілі..

Практыкаванне 7. Спішыце, скараціце, дзе трэба у.

Воук, соус, ва Узбекістане, пауза, акварыум, ля універмага, пауднёва-усходні, рака Уса, трыумф, па-ударнаму, шлагбаум, лаурэат, педагагічны універсітэт, пры князю Усяславе, працавау у рэдакцыі, рэпертуар, на узлессі, аутамат, стаялі у пяці кроках, выпукла-увагнуты, няудача, гуляу у садзе, расце у лесе, дыназаур, бавоуна, індывідуум, ауторак, есаул, заучасна, доуга, манеур, страус, двоеуладдзе, апоудзень, шэдэур, вакуум, гладыёлус, каунер, рытуал, аутар, агрэсіуны, баул, няуважлівы, лауры, накаут, ва універсітэце, радаснае “ура”, зноу успомніуся, Вольга Уладзіславауна, пауз бераг ракі Усы, з'ява унікальная, пауночна-усходняя ускраіна, у “Выбраныя творы “ увайшлі.

§ 6. Правапіс падоўжаных зычных

Зычныя з, ж, л, н, с, ч, ц, ш паміж галоснымі пры падоўжаным вымаўленні на пісьме перадаюцца падваеннем адпаведных літар: палоззе, збожжа, соллю, насенне, калоссе, ноччу, жыццё, мышшу. Параўнайце: каменне - камяні, праменне - прамяні.

Падаўжэнне [дз'] на пісьме абазначаецца як ддз: суддзя, разводдзе.

Падаўжэнне зычных не адбываецца:

а) у словах Ілья, Ульяна, Касьян і вытворных ад іх, а таксама ва ўтварэннях ад слова ліць: Ільічоўка, Ульянаўск, Касьянавіч, лье, льецца, разалью;

б) у словах іншамоўнага паходжання: група, калектыў, асістэнт, тона. Выключэнне складаюць словы: ванна, манна, бонна, панна, Мекка, мецца, дурра, донна, Сюзанна, Мадонна, Ганна, Жанна.

Ад падаўжэння неабходна адрозніваць падваенне аднолькавых зычных на стыку марфем (прыстаўкі і кораня або кораня і суфікса), якое перадаецца падвоеным напісаннем: адданы, бясстрашны, расстацца, асенні, каменны.

Выключэнне: расада, расол, расольнік, ростань, расаднік (месца вырошчвання расады) і вытворныя ад іх.

Страницы: 1, 2, 3, 4, 5, 6, 7, 8, 9



2012 © Все права защищены
При использовании материалов активная ссылка на источник обязательна.