Рефераты. Беларуская мова

Беларуская мова

МІНІСТЭРСТВА СЕЛЬСКАЙ ГАСПАДАРКІ І ХАРЧАВАННЯ

РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

Установа адукацыі

“БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ АГРАРНЫ ТЭХНІЧНЫ УНІВЕРСІТЭТ”

Кафедра беларускай і рускай моў

БЕЛАРУСКАЯ МОВА

ВУЧЭБНЫ ДАПАМОЖНІК ДЛЯ АБІТУРЫЕНТАЎ

Мінск

2007

Разгледжана навукова-метадычным саветам факультэта прадпрымальніцтва і кіравання БДАТУ

Пратакол № 4 ад 25.01. 2007 г.

Складальнікі: ст.выкладчык А.Б. Гурновіч

выкладчык І.С. Фокіна

Рэцэнзенты: канд. філ. навук, дац. А.П. Занкавіч (БДАТУ)

выкладчык З.П. Казарог (БДЭУ)

Беларуская мова : вучэбны дапаможнік для абітурыентаў / А.Б. Гурновіч, І.С. Фокіна. - Мінск : БДАТУ, 2007

Вучэбны дапаможнік для абітурыентаў уключае ў сябе два найбольш важныя раздзелы курса беларускай мовы: арфаграфію і пунктуацыю. Асаблівая ўвага звернута на складаныя тэмы раздзелаў. Побач з тэарэтычным матэрыялам змешчана і практычная частка. Выкананне разнастайных заданняў і практыкаванняў дапаможа абітурыентам замацаваць і сістэматызаваць веды, накіраваныя на выпрацоўку навыкаў карыстання правільнай пісьмовай літаратурнай мовай.

У дадатку змешчаны прыкладныя тэксты дыктантаў: пераказаў, частка з якіх ужо прапаноўвалася абітурыентам БДАТУ мінулых гадоў на ўступных іспытах.

Прызначаецца абітурыентам БДАТУ, паступаючым на завочную форму навучання, будзе карысна і абітурыентам, якія рыхтуюцца да цэнтралізаванага тэсціравання.

РАЗДЗЕЛ I. АРФАГРАФІЯ

§ 1. Правапіс галосных о, э - а (ы)

Літары о, э звычайна пішуцца толькі пад націскам: размо?ва, сэ?рца. Не пад націскам о, э пераходзяць у а: горы - гара?, рэкі - рака?.

Ненаціскное о захоўваецца толькі ў выклічніках ого, о-го-го, а таксам ў канцы іншамоўных слоў пасля галоснай: трыо, сальфеджыо, Антоніо, Ватэрлоо, але: радыё, аўдыё, відэа.

Ненаціскное э захоўваецца:

а) у першай частцы складаных слоў: рэдказу?бы, шэраво?кі, шэсцьсо?т;

б) у словах, утвораных ад слова сэнс: асэнсаваць, пераасэнсаванне, нонсэнс;

в) у пачатку іншамоўных слоў: эвалю?цыя, экску?рсія, экза?мен, энцыклапе?дыя, экало?гія, Эсто?нія, Эфіо?пія;

г) у сярэдзіне запазычаных слоў неславянскага паходжання пасля зацвярдзелых, а таксама цвёрдых [д], [т]: жэто?н, рэві?зія, джэнтэльме?н, шні?цэль, чэмпіён, рэзюмэ?, дэлега?т, тэлефо?н.

У даўно запазычаных словах э перайшло ў а, а ў некаторых словах - у ы:

характар

брызент

літаратура

інжынер

сакратар

цырымонія

адрас

канцылярыя

бухгалтар

рысора

майстар

почырк

рамонт

чыгун

водар

дрызіна

сакрэт

дырыжор

лодар

арышт

У некаторых словах са складамі ро, ло замест о не пад націскам пішацца ы: гром - грымемць, бровы - брывом, кроў - крывамвы, глотка - глытамць, блохі - блыхам, плот - плытагомн.

марыва, зарыва, горыч, яблык, почырк, трывога, рызіна

Практыкаванне 1. Устаўце прапушчаныя літары, растлумачце іх напісанне.

Т..лецэнтр, ..вакуацыя, характ..рыстыка, кр..шыць, р..дкаслойны, д..фект, ..гаізм, лат..рэя, др..васек, с..рдэчны, бл..ха, ч..кавы, др..мота, ж..ст..куляцыя, ..кзэмпляр, р..корд, бр..во, ш..рсцяны, ш..разём, р..монт, др..жаць, ц..р..моніцца, орд..н, скр..гатаць, тр..вога, ц..нтральны, гл..бокі, акад..мічны, ч..рнаваты, на ст..ле, ц..на, інт..лігенцыя, ч..снок, Баранц..ва мор.., ш..сцьсот, т..атр, т..мпература, хр..стаматыя, літ..ратурны, ігр..к, мар..ва, гор..ч.

Практыкаванне 2. Напішыце словы па-беларуску, растлумачце правапіс о, э або а, ы.

Адажио, ветеран, водолаз, демисезонный, демонстрировать, депеша, депутат, дрезина, дремота, дрессированный, жевать, Женева, жестикулировать, зарево, комитет, литературный, марево, переосмысленный, поцеловать, резиденция, рекомендовать, рессора, рецензия, речной, решето, секретный, церемониться, человечий, червонец, черемуха, Череповец, черкесский, Цейлон, эпитет, эшелон.

§ 2. Правапіс галосных е, ё, я

Літара ё пішацца толькі пад націскам: сёмы, вясёлы, галлё. На месцы е, ё ў першым складзе перад націскам пішацца я: снег - снягі?, смех - смяя?цца, сёстры - сястра?, лёд - лядо?к.

Ненаціскное е не пераходзіць у я:

а) у словах дзевяты, дзесяты, семнаццаць, васемнаццаць і вытворных ад іх;

б) у словах іншамоўнага паходжання: калектыў, легенда, генерал, медаль, сезон, герой, перон, Германія, Херсон, Еўропа, Аргенціна.

У даўно запазычаных словах е перайшло ў я: дзяжурны, каляндар, янот, яфрэйтар, ялейны.

Нязменна пішацца каранёвае я: свята - святкаваць, цяжкі - цяжкаваты, мяккі - мяккаваты, месяц, завязь, лямантаваць, сувязь, пояс, Прыпяць, памяць, цягнікі, тысяча, выгляд, ядавіты, языкаты.

Ад слоў з каранёвым е(я) неабходна адрозніваць словы, дзе ў корані пішацца і: вільгаць - вільготны, свіст - свіснуць, свісцець, свістаць; сівы, сівізна, пасівеў; сірата, сірочы, хвіліна, мілагучны і інш.

У некаторых каранях адбываецца чаргаванне е - і: цвет - цвісці, усмешка - усміхацца, кветка - квітнець, памерці - памірае, ветлівы - вітацца, блеск (бляск) - бліскавіца, слепнуць (асляпіць) - сліпучы.

Страницы: 1, 2, 3, 4, 5, 6, 7, 8, 9



2012 © Все права защищены
При использовании материалов активная ссылка на источник обязательна.