Рефераты. Беларусь у перыяд глабальных сусветных пераўтварэнняў

Яшчэ адзін уплывовы палітычны цэнтр на Беларусі - гэта Стаўка вярхоўнага галоўнакамандуючага ў Магілёве. З гэтай нагоды там пазней за ўсе губернскія гарады быў створаны Савет - толькі 22 сакавіка. У Магілёве дзейнічаў уплывовы Сход салдацкіх і афіцэрскіх прадстаўнікоў - манархічны па сваёй сутнасці. Вельмі шырока былі пашыраны ідэі рэстаўрацыі манархіі і ваеннай дыктатуры.

7-17 красавіка на I з'ездзе салдацкіх і рабочых дэпутатаў армій і тыла Заходняга фронта была выказана падтрымка палітыкі Часовага ўрада на працяг вайны. Але адначасова дэлегаты патрабавалі 8-мі гадзінны працоўны дзень, радыкальнай аграрнай рэформы, умацавання пазіцый салдацкіх камітэтаў.

Сяляне беларускіх губерняў так сама правялі пасля рэвалюцыі шэраг з'ездаў. 20-23 красавіка 1917 года ў Мінску адбыўся З'езд сялянскіх дэпутатаў Мінскай і неакупаванай часткі Віленскай губерняў. Ён пастанавіў, што працяг вайны магчымы, але міра трэба дасягнуць як мага хутчэй. Што датычыцца зямлі - то сацыялізацыя і ўраўняльнае землекарыстанне цалкам паўтаралі праграму партыі эсэраў. Прыкладна такія пазіцыі занялі з'езды сялянскіх дэпутатаў іншых беларускіх губерняў. Гэта гаворыць аб вельмі моцных пазіцыях на Беларусі ў той час партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў. Акрамя іх найбольшы аўтарытэт мелі Бунд і меньшавікі. Бальшавікі былі малавядомы, але вельмі актыўна набіралі папулярнасць. Яны актыўна ўдзельнічалі ў стварэнні прафсаюзаў і фабрычна-завадскіх камітэтаў - вялікая іх частка кантралявалася гэтай партыяй. Толькі вераснем 1917 года скончылася афармленне іх партыйнай мясцовай арганізацыі, якую ўзначаліў А. Мяснікоў, старшыня Мінскага камітэта партыі (створаны ў чэрвені 1917 года). Аднак большасць членаў бальшавісцкай партыі на Беларусі - гэта салдаты Заходняга фронта, якія не з'яўляліся мясцовымі жыхарамі, беларусамі.

Актыўна прагрэсіравалі нацыянальныя беларускія партыі, якія так сама прэтэндавалі на роль палітычнага цэнтра. Да лістапада налічвалася 14 нацыянальных партый розных накірункаў. Найбольш масавай партыяй была БСГ, якая мела каля 5 тыс. актыўных членаў. Грамада падтрымала Часовы ўрад, адстойвала стварэнне федэратыўнай Расіі, у склад якой увойдзе аўтаномная Беларусь. Беларускія хрысціянскія дэмакраты - БХД (заснавальнікі - ксяндзы Ф. Абрантовіч, А. Станкевіч, В. Гадлеўскі, К. Стаповіч) на першым з'ездзе партыі ў маі 1917 года вылучылі патрабаванні шырокай аўтаноміі для Беларусі, навучання ў школах на беларускай мове і выкарыстоўвання яе ў набажэнствах. Блізкая да БХД была Беларуская партыя народных сацыялістаў (БПНС), на чале якой стаяў Р. Скірмунт. На пазіцыях паслядоўнага аўтанамізму былі пабудаваны праграмы Беларускай партыі аўтанамістаў, Беларускай народнай грамады (створана ў Маскве А. Цвікевічам у маі 1917 года).

25 сакавіка 1917 года па ініцыятыве БСГ адбыўся I з'езд беларускіх нацыянальных арганізацый. На ім быў створаны выканаўчы орган з'езда - Беларускі нацыянальны камітэт (БНК). З'езд даручыў БНК распрацаваць праект мясцовай канстытуцыі, арганізаваць выбары ў Беларускую краёвую раду, садзейнічаць развіцю беларускай культуры. У склад БНК увайшло 18 чалавек, з іх 10 прадстаўлялі БСГ. Аднак узначаліў камітэт Раман Скірмунт - вядомы як дэпутат Дзяржаўных Дум, буйны памешчык і прадпрымальнік. Аднак Скірмунт не здолеў пераканаць Часовы ўрад прызнаць аўтаномію Беларусі. Выбары ў краёвую раду былі адменены, Часовы ўрад у справе барацьбы з аўтанамісцкімі памкненнямі беларусаў знайшоў падтрымку з боку сацыялістычных партый - асабліва меньшавікоў, бальшавікоў і эсэраў, якія актыўна выступалі супраць усялякага «сепаратызму». Паколькі БНК не выступіў супраць вайны і за хуткае вырашэнне аграрнага пытання-то ён не атрымаў падтрымкі сярод беларускага сялянства.

8-10 ліпеня 1917 года ў Мінску адбыўся II з'езд беларускіх нацыянальных арганізацый, які выказаўся за аб'яднанне ўсіх нацыянальных палітычных сіл вакол нацыянальнай ідэі - стварэння беларускай дзяржавы, але пакуль яшчэ ў межах дэмакратычнай федэратыўнай Расіі. Дзеля выканання гэтай мэты быў створаны выканаўчы орган з'езда - Цэнтральная рада беларускіх арганізацый (большасць яе склада з БСГ), якую ўзначаліў Я. Лёсік, членамі выканкама былі З. Жылуновіч, А. Смоліч, І. Мамонька, З. Сабалеўскі, У. Фальскі. Рада абвясціла, што будзе дабівацца перадачы зямлі сялянам і абараняць інтарэсы рабочага класа. Аднак пад час летніх выбараў у органы мясцовага самакіравання нацыянальныя партыі не атрымалі падтрымкі, як і бальшавісцкая партыя. Гэта выклікала працяглы крызіс у нацыянальных партыях і арганізацыях. Аднак наладжваліся сувязі з бежанскімі арганізацыямі па ўсёй Расіі, беларускімі гурткамі ў арміі і на флоце. Таму ў кастрычніку 1917 года Цэнтральная рада беларускіх араганізацый была пераўтворана ў Вялікую беларускую раду, яе склад быў пашыраны, адначасова была створана Цэнтральная ваенная беларуская рада (кіраваў І. Мамонька), галоўнай мэтай яе было фарміраванне беларускага войска.

Наглядалася размежаванне ў нацыянальным руху - усё большую вагу набывалі левыя арганізацыі, якія падтрымлівалі бальшавісцкую праграмму. Восенню 1917 года з часткі Петраградскай і Гельсінгфорскай арганізацый БСГ была створана Беларуская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя (БСДРП) якая цалкам падтрымала бальшавікоў і іх курс на паўстанне. Актывісты партыі - А. Чарвякоў, І. Лагун, А. Усціловіч. Унутры Вялікай беларускай рады так сама не было адзінства па спосабах вырашэння сацыяльных і нацыянальных праблем.

У ліпені пад час аднаго з палітычных крызісаў Часовы ўрад выкарыстаў сілу для стабілізацыі сітуацыі ў сталіцы. Гэта адзначала канец двоеўладдзя. Частка сацыялістаў увайшла ў склад урада, узначаліў яго эсэр А. Керанскі. Пачалося праследванне дзеячоў найбольш радыкальных партый - асабліва бальшавікоў. У грамадстве ўсё большую папулярнасць набывала ідэя ваеннай дыктатуры, «моцнай рукі». На роль дыктатара прэдэндаваў галоўнакамандуючы арміяй Л. Карнілаў. Па сутнасці, яго праграма стабілізацыі атрымала падтрымку большасці палітычных партыў і кіраўніцтва Часовага ўрада. 24 жніўня 17 года пачаўся паход арміі Карнілава на Пецярбург. Хутка А. Керанскі зразумеў, што ён будзе пазбаўлены ўлады і аддаў загад аб змяшчэнні Карнілава з пасады галоўнакамандуючага і арышце змоўшчыкаў, толькі магчымасцяў супрацьстаяць арміі Карнілава ў Часовага ўрада не было.

Галоўную ролю ў ліквідацыі мяцежа Карнілава адыгралі бальшавікі. Агітацыя ў войску і блакіраванне чыгункі (рабочыя чыгунак былі паслядоўнымі прыхільнікамі бальшавісцкай партыі) прывяло да таго, што Карнілаў амаль не прасунуўся далей за беларускія губерні. А тут ужо быў створаны Часовы рэвалюцыйны камітэт Заходняга фронту для ліквідацыі мяцежа з прадстаўнікоў розных саветаў, гарадской думы і інш. Кіравалі камітэтам эсэр А. Кажэўнікаў і бальшавік К. Ландар. 1 верасня Л. Карнілаў і іншыя генералы былі арыштаваны ў Магілёве.

Кіраўніцтва ліквідацыяй карнілаўскага мяцежа значна павысіла аўтарытэт бальшавікоў і іх папулярнасць, асабліва на Заходнім фронце. Да тагож, бальшавікі на Беларусі ў практычнай дзейнасці актыўна кантактавалі з левымі эсэрамі (такіх была большасць), якія не згазділіся са згодніцкай палітыкай Керанскага і яго прыхільнікаў і так сама левымі беларускімі арганізацыямі.

3. Эканамічная палітыка Часовага ўрада

Урадавая праграмма развіцця краіны мела наступны выгляд:

1) працяг вайны;

2) скліканне Устаноўчага сходу для вырашэння далейшага лёсу Расійскай дзяржавы і вырашэння аграрнага пытання;

3) вызначэнне палітыкі ў адносінах да рабочых, сялян і салдат.

Часоваму ўраду дасталася цяжкая эканамічная спадчына. Чыгуначны транспарт быў паралізаваны. Ваенныя выдаткі дасягнулі 30,5 млрд. руб. у год, што перавышала ў 10 разоў даваенны сярэднегадавы даход дзяржавы. Адначасова рабочыя патрабавалі ўвядзення 8-гадзіннага рабочага дня, павышэння заработнай платы, устанаўлення свабоды прафесійных саюзаў і забастовак, дзяржаўнага сацыяльнага страхавання.

Мерапрыемствы Часовага ўрада мелі палавінчаты характар, былі непаслядоўныя і праблем не вырашылі. Прадстаўнікамі Часовага Ўраду праводзілася далейшая мабілізацыя прамысловасці на патрэбы абароны. Аднак мерапрыемствы поспеху не мелі і з лета 1917 г. пачаўся стыхійны працэс канверсіі фабрык і заводаў. Прамысловая буржуазія выступіла супраць умяшання дзяржавы ў сферу вытворчасці і размеркавання эканамічных рэсурсаў.

Праводзілася палітыка рэгулявання цэн, барацьбы з дарагавізнай, спекуляцыяй і інфляцыяй. Аднак мерапрыемствы не мелі поспеху. 25 сакавіка 1917 г. была ўведзена дзяржаўная манаполія на хлебны гандаль пры адначасовым павышэнні цвёрдых цэн на ўсе віды хлебных вырабаў на 60-70%. З-за дрэннай каардынацыі і дысцыпліны хлебная манаполія правалілася, што прывяло да адмены спажывецкага рэгулявання і наступлення голаду.

Адначасова Часовы ўрад адклаў вырашэнне аграрнага пытання да склікання Ўстаноўчага сходу. Адначасова сяляне прыцягваліся да крымінальнай адказнасці за недазволенае карыстанне памешчыцкімі зямлямі і беспарадкі. Падаўлялі сялянскія выступленні армейскія часці.

Мерапрыемствы Часовага ўраду не здолелі палепшыць сацыяльна-эканамічнага становішча ў краіне, больш таго, прывялі да рэвалюцыйнага выбуху восенню 1917 г.

4. Кастрычніцкая рэвалюцыя на Беларусі

У ноч з 25 на 26 кастрычніка 1917 года ў Петраградзе бальшавікі здзейснілі сваю мару - правялі паспяховае ўзброеннае паўстанне супраць Часовага ўрада. Члены апошняга былі арыштаваны, а ўлада перададзена II Усерасійскаму з'езду Саветаў, аднак яго паседжанне пакінулі меньшавікі і правыя эсэры, нязгодныя з арыштам міністраў. Амаль адразу інфармацыя аб пераходзе ўлады ў сталіцы да Саветаў распаўсюдзілася па былой імперыі. Мінскі Савет, дзе большасць мелі ўжо бальшавікі, выдаў загад за першым нумарам пад агульнай назвай - «Уся ўлада саветам!». 26 кастрычніка пры Мінскім Савеце быў створаны Ваенна-рэвалюцыйны камітэт Паўночна-Заходняга фронту, які павінен быў садзейнічаць умацаванню савецкай улады і быў паўнамоцным органам улады да фарміравання пастаянных устаноў улады. Аднак прыхільнікі Часовага ўрада так сама актывізаваліся. Імі 27 кастрычніка быў створаны Камітэт выратавання рэвалюцыі (маецца на ўвазе Лютаўская), у склад якога ўвайшлі ўсе буржуазныя партыі, эсэры, Бунд, меньшавікі, прадстаўнікі Гарадской думы, Вялікай беларускай рады, прафсаюзаў Мінска. У Мінск была ўведзена Каўказская дывізія. Рэальна ацэньваючы свае сілы, Мінскі Савет перадаў уладу (часова) Камітэту і нават дэлегаваў у яго склад сваіх прадстаўнікоў І. Алібегава і Я. Пярно.

1 лістапада 1917 года ў Мінск увайшоў браняпоезд і армейскія часткі, якія падтрымлівалі бальшавікоў. Камітэт выратавання рэвалюцыі быў разагнаны. Вельмі хутка, на працягу кастрычніка-лістапада 1917 года савецкая ўлада была ўстаноўлена на ўсёй неакупаванай тэрыторыі Беларусі. У буйных гарадах ствараліся Ваенна-рэвалюцыйныя камітэты, якія праводзілі мерапрыемствы па ўмацаванню савецкай улады. Толькі ў Магілёве, дзе знаходзілася Стаўка галоўнакамандуючага М.М. Духоніна і большасць Савета была меньшавісцка-эсэраўска-бундаўская патрабавалася ўмяшальніцтва значных вайсковых сіл. СНК Расіі прызначыла галоўнакамандуючым арміі М.В. Крыленка і накіравала войскі на ліквідацыю Стаўкі ў Магілёве. 18 лістапада Магілёўскі Савет прызнаў савецкую ўладу і ўтварый ВРК, які ўстанавіў кантроль над Стаўкай і арыштаваў некаторых генералаў. Да 18 лістапада савецкая ўлада была ўстаноўлена і на фронце.

Страницы: 1, 2, 3



2012 © Все права защищены
При использовании материалов активная ссылка на источник обязательна.