Рефераты. Беларусь у перыяд глабальных сусветных пераўтварэнняў

Беларусь у перыяд глабальных сусветных пераўтварэнняў

20

Беларусь у перыяд глабальных сусветных пераўтварэнняў

1. Беларусь у гады першай сусветнай вайны

У пачатку XX стагоддзя ў Еўропе склалася два ваенна-палітычных саюза - Антанта (Англія, Францыя, Расія) і Траісты саюз (Германія, Аўстра-Венгрыя, Італія). Краіны Траістага саюза, асабіста Германія, лічылі, што яны несправядліва абдзелены калоніямі і рынкамі збыту. Краіны ўпарта рыхтаваліся да вайны. Зачэпкай для яе з'явілася забойства тэрарыстамі наследнага прынца Аўстра-Венгрыі, эрцгерцага Фердынанда. 1 жніўня 1914 года пачаліся ваенныя дзеянні, у якія хутка ўцягнулася 33 краіны з насельніцтвам 1,5 млрд. чалавек. З 5 жніўня 1914 г. ў беларускіх губернях увялі ваеннае становішча. У Баранавічах размясцілі Стаўку вярхоўнага галоўнакамандуючага. Большасць палітычных сіл падтрымалі вайну і шавіністычны настрой, які вітаў у паветры. Партыя эсэраў стварыла ў заходніх губернях Ваенна-рэвалюцыйны саюз, які дзейнічаў у арганізацыях, што абслугоўвалі фронт. «Саюз…» заклікаў устрымацца ад распаўсюджвання рэвалюцыйных пракламацый. Толькі «Наша ніва» (значыць БСГ) і бальшавікі асудзілі ваенныя дзеянні, аднак па розных прычынах. Праз год вайна прыйшла на Беларусь. У жніўні 1915 года немцы захапілі Гродна і Вільна. Стаўка была перанесена ў Магілёў. 9 верасня 1915 года нямецкія войскі прарвалі фронт каля Свянцян, у выніку да кастрычніка яны захапілі тэрыторыю вакол возера Нарач, амаль усю тэрыторыю Віленскай і Гродзенскай губерняў.

Ліквідаваць наступствы Свянцянскага прарыва нямецкай арміі павінна было наступленне рускай арміі летам 1916 года. Аднак яно было дрэнна падрыхтавана, пачалося раней прызначанага тэрміну па просьбе саюзнікаў, якія цярпелі паражэнне пад Вердэнам. З гэтых прычын Нарачанская наступальная аперацыя рускай арміі была амаль безвыніковай. Страты арміі склалі каля 90 тыс. чалавек.

Безвынікова скончылася і Баранавіцкая наступальная аперацыя ў червені-ліпені 1916 года. Пасля гэтага лінія фронту стабілізавалася да канца 1917 года. Пад акупацыяй аказалася чацьвёртая частка Беларусі, якая была ўключана ў склад «зямлі Обер-Ост». Акупацыйны рэжым характаразаваўся ўзмоцненай эканамічнай эксплуатацыяй рэгіёна з наступнай яго каланізацыяй.

Ва ўмовах вайны на Беларусі эканамічная сітуацыя мела свае адметнасці. Тэрыторыя Беларусі была падзелена на дзве часткі - заходнюю пад нямецкай акупацыяй, і ўсходнюю, якая кантралявалася рускай арміяй. На Заходнім фронце было каля 1,5 млн. салдат і афіцэраў, утрыманне іх было ўскладзена на беларускую гаспадарку. На акупаванай намцамі тэрыторыі быў устаноўлены рэжым канфіскацый (сістэма падаткаў і штрафаў). Натуральны падатак уключаў воўну, авёс, скуры, масла, метал, паперу і інш. Падаткамі абкладаліся бойні, рынкі, відовішчныя ўстановы, бальніцы і г.д.

Шырокі размах набыло бежанства. Яно было вынікам прымусовага высялення сялян з пакідаемых арміяй тэрыторый (маёмасць знішчалася ваеннымі) і дабравольнага перасялення. Колькасць бежанцаў дасягнула 1,3 млн. чалавек. Перасяленне беларускіх гарадоў выклікала скучанасць, рост цэн на харчаванне, эпідэміі тыфу і халеры. У кастрычніку 1915 г. быў дадзены загад перасяліць бежанцаў у прымусовым парадку за Днепр.

Рэгулярна праходзіла мабілізацыя мужчынскага насельніцтва. У армію была мабілізавана палова мужчын ва ўзросце 18-40 гадоў. 3 тых, хто застаўся, на патрэбы фронту працавала 80%. Але паменшылася смяротнасць насельніцтва дзякуючы ўвядзенню «сухога» закону.

Наглядаўся крызіс цывільнай прамысловасці. Былі парушаны эканамічныя сувязі, пачаліся перабоі ў забеспячэнні сыравінай, палівам, збыцці гатовай прадукцыі. Па гэтых прычынах адразу закрылася 20% прадпрыемстваў. Дрэнна працаваў транспарт. Колькасць прадпрыемстваў цэнзавай прамысловасці ў 1917 г. у параўнанні з 1913 г. ва ўсходняй частцы Беларусі скарацілася ў 2,7 раза. Грамадзянская вытворчасць прамысловасці складала ўсяго 1/7-1/6 ад даваеннага ўзроўню.

Дрэнна была арганізавана эвакуацыя прамысловасці. З заходніх губерняў Беларусі вывезены толькі асобныя заводы і фабрыкі, з Мінскай губені - 24 прадпрыемствы. На Беларусь вывозіліся прадпрыемствы з Прыбалтыкі і Польшчы.

Адбыўся рост ваеннай вытворчасці за кошт цывільных галін прамысловасці. Металаапрацовачныя, лесаапрацовачныя, абутковыя, тэкстыльныя, швейная, харчовая прадпрыемствы выконвалі вайсковыя заказы, пашыралі вытворчасць і павялічвалі колькасць рабочых. На пачатак 1917 г. з 134 буйных прадпрыемстваў 79 працавалі па забеспячэнні арміі. З'явіліся новыя спецыялізаваныя ваенныя прадпрыемствы. У Полацку - авіяцыйна-аўтамабільная майстэрня, у якой праводзіўся капітальны рамонт рухавікоў. Бабруйску і Нова-Беліцы - аружэйныя майстэрні. Будаваліся новыя чыгункі: Жлобін-Оўруч (1915 г.), Уручча-Слуцк (1916 г.). Вялася рэканструкцыя старых чыгуначных ліній, пашыралася іх прапускная здольнасць.

У сельскай гаспадарке скараціліся пасяўныя плошчы, таго што ў 1917 г. 1/3 сялянскіх гаспадарак Віцебскай губерні аказаліся без работнікаў - мужчын. У сялян адбіралі каней, кароў, фураж, хлеб. Сяляне вярталіся да натуральнай гаспадаркі. Адначасова цэны на прадукты харчавання і асноўныя прамысловыя тавары ўзраслі ў 2-7 разоў, квартплата ўзрасла ў 2 разы.

Збядненне насельніцтва прывяло да люмпенізацыі і росту рэвалюцыйных настрояў. Аднак рабочы рух на Беларусі напярэдадні лютага 1917 года амаль спыніўся з прычыны жорсткага падаўлення любых выступленняў, у тым ліку з дапамогай армейскіх частак. Асабліва ўлады клапаціліся аб бесперабойнай працы чыгункі - тут ствараліся Камітэты надзвычайнай аховы. Але сялянскі рух пашыраўся, сяляне адмаўляліся выконваць ваенныя павіннасці і прымусовыя работы. Паралельна сялянскаму руху шырыліся антываенныя настроі ў войску. Масавы характар атрымала дэзертырства з фронту. У кастрычніку 1916 года ў Гомелі на размеркавальным пункце адбылося паўстанне амаль 4 тыс. салдат і матросаў, незадаволеных навінамі з дому і з фронта. Паўстанне падавілі з дапамогай маральна-вытрыманых армейскіх часцей.

Ва ўмовах вайны левыя партыі палітычнай актыўнасці не праяўлялі, бо яны, за выключэннем бальшавікоў, падтрымалі ўрад. А ў бальшавікоў не было адзінай арганізацыі на Беларусі, камітэты РСДРП напярэдадні вайны былі разгромлены паліцыяй.

Нацыянальны рух так сама зведаў пэўныя цяжкасці ў сваім далейшым развіцці. У 1915 годзе было створана Беларускае таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны, якое мела некалькі мясцовых аддзелаў - найбольш уплывовыя ў Вільні і Мінску. Гэта была першая легальная беларуская нацыянальная грамадская арганізацыя, дазволеная ўладамі. Галоўнай мэтай лічылася дабрачынная дзейнасць, аднак таварыства здолела займацца і культурна-асветніцкай дзейнасцю. Так, па ініцыятыве мінскага аддзела Таварыства на базе адной з танных сталовак для бежанцаў была створана «Беларуская хатка» - клуб беларускіх дзеячаў культуры. У дзейнасці мінскага аддзела бралі ўдзел У. Галубок, А. Смольскі, А. Лявіцкі, Зм. Бядуля, Я. Лёсік, З. Верас і інш. Мясцовы адзел у акупаванай Вільне займаўся пераважна справамі стварэння адукацыі на беларускай мове. Там жа, у Вільні, захопленай немцамі, пачаў дзейнасць Беларускі народны камітэт, лідэры якога браты Іван і Антон Луцкевічы, Вацлаў Ластоўска выказваліся спачатку за адраджэнне ВкЛ, а потым за незалежнасць Беларусі ў этнічных межах беларускага народа. Пытанне аб стварэнні незалежнай Беларусі дзеячы БНК уздымалі на Стакгольмскай і Лазанскай канферэнцыях народаў Расіі. На незалежніцкіх пазіцыях стаяла газета «Гоман», якая выхадзіла ў акупаванай Вільні пад рэдакцыяй Вацлава Ластоўскага. Нямецкія акупацыйныя ўлады з цікавасцю ставіліся да нацыянальных праблем беларусаў, але ніякіх практычных крокаў для вырашэння «беларускага пытання» не прадпрымалі.

У Расійскай імперыі сярод бежанцаў так сама актывізавалася беларускія нацыянальныя дзеячы. Больш за мільён беларускіх бежанцаў знаходзілася ў цэнтральных рускіх губернях і на Паволжы. У Маскве, Петраградзе, Казані, Тамбове, Саратаве, Калуге, Самары і іншых гарадах ствараліся беларускія суполкі. Ва ўмовах вайны ўрад змягчыў нацыянальную палітыку. З кастрычніка 1916 года ў Петраградзе з дазволу МУС пачалі выдавацца газеты - дэмакратычная «Дзянніца» (З. Жылуновіч) і клерыкальная «Светач» (Э. Будзька). Пасля семага нумара «Дзянніца» была зачынена ўладамі па абвінавачванню ў службе інтарэсам Германіі.

Ва ўмовах эканамічнага крызісу адбывалася хуткая люмпенізацыя большай часткі насельніцтва. Лютаўская буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя ў Беларусі прайшла без асаблівах складанасцей, 2-8 сакавіка 1917 г. царская адміністрацыя была ліквідавана ва ўсіх значных цэнтрах Беларусі.

2. Беларусь у перыяд Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года

З 23 па 27 лютага ў Петраградзе ў выніку масавых выступленняў працоўных, якія перараслі ва ўсеагульную стачку, да якой далучыліся салдаты Петраградскага гарнізона, імератар Мікалай ІІ адрокся ад трона. Па прыкладу рэвалюцыі 1905 года 27 лютага ў Петраградзе быў створаны Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў, у якім большасць месцаў атрымалі меньшавікі і эсэры. Дэпутаты Савета імкнуліся авалодаць уладавымі функцыямі. Аднак кіраўніцтва Савета лічыла, што ўлада павінна належыць Дзяржаўнай Думе. 2 сакавіка з прадстаўнікоў Думы быў створаны Часовы ўрад, у склад якога ўвайшлі кадэты і акцябрысты, а так сама адзін сацыяліст - А. Керанскі. Петраградскі Савет кантраляваў дзейнасць Часовага ўрада. У краіне склалася сітуацыя «двоеўладдзя». Аднак на Беларусі сітуацыя была яшчэ больш заблытанай.

У пачатку сакавіка ў губернскіх цэнтрах і галоўных беларускіх гарадах былі створаны Саветы рабочых і салдацкіх дэпутатаў па прыкладу Петраграда. Так, Мінскі Савет быў створаны на працягу 4-6 сакавіка, 6 сакавіка - Гомельскі, 8-га - Віцебскі і г.д. У Мінску Савет узначаліў меньшавік Б. Позен, у іншых саветах большасць так сама мелі эсэры ці меньшавікі. Мінская міліцыя пад кіраўніцтвам бальшавіка М. Фрунзе хутка правяла мерапрыемствы па захаванню парадку і недапушчэнню беспарадкаў і правакацый. Усе Саветы прызналі кіруючую ролю Петраградскага Савета і Часовага ўрада - пытанні аб нацыянальным самавызначэнні нават не падымалася. Саветы актыўна ўдзельнічалі ў стварэнні мясцовай сістэмы кіравання Часовага ўрада. 4 сакавіка з прадстаўнікоў Гарадской думы, Саюза гарадоў, Земскага саюза, мясцовых Ваенна-прамысловых комплексаў, духавенства, палітычных партый быў створаны Часовы грамацкі камітэт парадка, які цалкам падтрымліваў Часовы ўрад і прыняў удзел у фарміраванні вертыкалі ўлады, падпарадкаванай Часоваму ўраду. Так, Мінскім губернскім камісарам быў прызначаны кадэт Б. Самойленка, былы старшыня губернскай земскай управы, а гарадскім камісарам былы гарадскі галава Б. Хржанстоўскі. Актыўную дзейнасць з гэтай нагоды развярнула партыя кадэтаў, якая па сутнасці атрымала статус кіруючай партыі. Колькасць мясцовых аддзяленняў на Беларусі павялічылась з 7 да 30 на восень 1917 года. Палітычная праграма кадэтаў складалася з патрабаванняў ліквідаваць двоеўладдзе, склікаць пасля вайны Устаноўчы сход - які вызначыць палітычны лад ў Расіі (прыме канстытуцыю), вырашыць аграрнае пытанне і неабходнасць іншых рэформаў. Кадэты прызналі права на культурна-нацыянальнае самавызначэнне народаў Расіі (права на аўтаномію), аднак беларусаў асобным народам не лічылі, знаходзячыся пад уплывам імперскай канцэпцыі «заходнерусізма». Кадэты аб'явілі вернасць саюзніцкім абавязкам Расіі і ўзялі курс на працяг вайны. Гэта праграма не знайшла падтрымкі сярод салдат і рабочых і асабліва сялян - таму паступова партыя эвалюцыявала да ідэі ваеннай дыктатуры і моцнай улады.

Страницы: 1, 2, 3



2012 © Все права защищены
При использовании материалов активная ссылка на источник обязательна.