Ансельм лічыць, што вера вышэй за розум. Яна папярэднічае розуму, і яе ўстаноўкі служаць нормай для апошняга. У сваю чаргу, розум і дыялектыка з'яўляюцца тэхнічнымі прыладамі веры.
Вялікае было жаданне ў Ансельма пацвердзіць тэзіс аб існаванні бога. У гэтых мэтах ён карыстаепца анталагічньгм доказам. Свет іерархічны, разважае Ансельм. Кожная рэч мае пэўную ступень дасканаласці. Значьгць, павінна існаваць і найвьгшэшпая дасканаласць. А гэта бог, ён утварае мяжу дабра і з'яўляецца апошняй прычьшай. Калі б не было абсалютнага, заўсёды роўнага сабе пачатку, хіба ж існаваў бы свет вьшадковых і зменлівых рэчаў? Ён бы "папльгў", стаўшы прывідам. Але ці можна на падставе паняцця аб дасканалым бьгцці прызнаваць яго сапраўды існым? Хісткасць доказаў Ансельма разумеў ужо ягоны сучаснік Гуаніл, які сггоавядліва заўважаў, што ўяўленне аб нейкім дасканалым востраве зусім не азначае, гпто такі востраў ёсць на самой справе.
Наміналізм і рэалізм. Стыль схаластычных развагаў грунтаваўся на спекулятыўным мысленні з выкарыстаннем абстрактных паняццяў. Гэта часам адхіляла ад вырашэння рэальных праблемаў. Тады інтэлектуальны патэнцыял растрачваўся ў бясплодных спрэчках накшталт высвятлення таго, ці можа ўсемагутны бог стварыць камень, які сам не здолее падняць? Гэта выклікала адмоўную рэакцыю сярод саміх філосафаў. Іаан Салсберыйскі іранізаваў, што ў такім разе становіцца нявырашальным пытанне, ці рука чалавека вядзе свінню на базар, ці вяроўка, якую дзержыць тая ж рука?
Філосафы разумеюць, каб зрабіць мысленне болып дакладным і пазбегчы пустых меркаванняў, трэба ведаць, як адбываецца само пазнанне. Іх увагу прыцягваюць агульныя паняцці універсаліі. Знешняй падставай для ўзнікшай на гэты конт дыскусіі стаў дагмат аб боскай тройцы адзіны бог ці траічны?
Філосафаў хвалююць пытанні, як суадносяцца агульнае і адзінкавае і як наогул існуе агульнае у адзінкавым ці самастойна? А магчьгма, яно прабывае толькі у свядомасці? Хто лічыў, што агульнае існуе ў сапраўднасці, стаў называцца рэалістам (лац. геаііз рэчаўны, сапраўдны). Да рэалістаў належалі А. Кентэрберыйскі, аб якім ужо ішла размова, Гільём з Шампо і інш. А якія думалі, што універсаліі існуюць не ў рэчаіснасці, а ў свядомасці чалавека, стварылі процілеглы напрамак наміналізм (лац. потеп імя, найменне). Наміналістамі былі Берэнгар Турскі, Іаан Расцэлін, Пьер Абеляр і інш.
Менавіта рэалізм стаў базай для надання паняццям быційнага статусу. Так, Ансельм, які быў крайнім рэалістам, развіваў думку, згодна з якой агульнае папярэднічае рэчам. Яно адвечна існуе ў форме ідэяў, якімі валодае бог. Няцяжка заўважыць, што рэалізм збліжаецца з платанізмам. Раскрываючы агульныя паняцці, чалавек спасцігае сутнасць рэчаў, якія, згодна з дактрынай, створаны на аснове агульных ідэяў. Рэалізм арыентаваў на паняційнае асэнсаванне рэчаіснасці, але недаацэньваў ролю чалавечага вопыту.
Наміналісты думалі, што носьбітам агульнага з'яўляецца слова або паняцце, якое прадстаўлена ў слове. Значыць, існуе толькі тое, што можна ўспрыняць, а затым прадставіць. Але ж нельга прадставіць чалавека ўвогуле ці жывёлу ўвогуле. Абеляр, напрыклад, разважаў, што агульнае змяшчаецца ў прадметах толькі патэнцыяльна, а актуальнае існаванне яно атрымлівае ў паняццях праз лагічную аперацыю адцягнення падобных прызнакаў, а таксама ў адпаведных словах.
На аснове наміналізму Жыльбер спрабаваў развесці філасофію і рэлігію. Паняцці, вывучэннем якіх займаецца філасофія, ёсць адлюстраванне канкрэтных адзінкавых рэчаў, сцвярджаў ён. Яны заснаваныя на вопыце і індукцыі. А тэалогія, наадварот, карыстаецца дэдукцыяй і абапіраецца на ісціны адкравення. Пазней выказаная ім думка аформіцца ў тэорыю дзвюх ісцінаў.
Наміналізм спрашчаў салраўдную ролю агульнага. Разам з тым ён стымуляваў распрацоўку логікі і арыентаваў на вопытнае даследаванне з'яваў, што станоўча ўплывала на развіццё прыродазнаўства. З'яўленне схаластыкі ў Заходняй Еўропе мае шэраг адметных асаблівасцяў. Папершае, выразна абазначаецца лінія на рацыянальнае абгрунтаванне асноўных дагматаў хрысціянскай веры. Падругое, складваюцца спрыяльныя ўмовы для развіцця логікі. Меліся пэўныя дасягненні ў распрацоўцы аперацыяў з паняццямі, выяўленні і апісанні сувязяў паміж мысленнем і мовай. Патрэцяе, робяцца спробы вызваліць філасофію зпад улады тэалогіі. Неабходна адзначыць таксама, што ў гэты час высокага ўзроўню дасягае культура філасофскай дыскусіі. Бліскучым майстрам дыспуту быў Абеляр. Паслухаць яго аматары трапнага слова і вытанчанай думкі прыязджалі ў Францыю з розных куткоў Еўропы.
Некаторыя акалічнасці, аднак, стрымлівалі далейшае развіццё філасофіі. Невядомымі заставаліся многія творы антычных і візантыйскіх аўтараў. Вельмі марудна асвойвалася блізкаўсходняя філасофія. Найболып пашыранае ў інтэлектуальным асяроддзі аўгусцініянства ўжо не заўсёды адпавядала патрэбам даследавання прыроды. Відавочнай была неабходнасць стварэння новай філасофскай парадыгмы.
7. Арабскамоўная філасофія падчас сярэднявечча
Сярэднявечная гісторыя на Блізкім Усходзе адзначаецца высокім узроўнем развіцця культуры. Да канца XII ст. краіны Усходняга Міжземнамор'я апераджалі Заходнюю Еўропу па многіх паказчыках духоўнага жыцця. Добра вядомыя поспехі тагачасных вучоных гэтага рэгіёну ў медыцынскай практыцы, геаграфічных даследаваннях, развіцці матэматыкі і астраноміі. Вельма важна, што тут не было, як на Еўрапейскім Захадзе, перапынку ў духоўнай эвалюцыі грамадства: праз Візантыю Усход захаваў гістарычную сувязь з антычнасцю.
На Блізкім Усходзе сфармавалася вельмі своеасаблівая філасофія, шмат у чым яна адрознівалася ад еўрапейскай. Адной з яе перадумоваў быў таксама рэлігійны светапогляд. Рэлігія Іслама, якая тут сцвердзілася, не такая складаная, як хрысціянства, і з болып строга выражаным монатэізмам. Вялікую ролю ў развіцці філасофіі блізкаўсходніх краінаў адыгрывала арабская мова, якая на той час стала мовай літаратуры і навукі. Ею карысталіся вучоныя рознай нацыянальнай праналежнасці. Пачатак арабскамоўнай філасофскай традыцыі паклаў альКіндзі. Ён разумеў філасофію як сукупнасць ведаў аб усеагульных вызначэннях быцця матэрыі, форме, руху, месцы, часе і г.д. Адметна тое, што развіццё філасофіі альКіндзі бачыў у цеснай сувязі з прыватнанавуковымі ведамі. Гэтага не наглядалася ў тагачаснай Заходняй Еўропе.
Знакамітым арабскамоўным філосафам стаў АльФарабі . Нарадзіўся ён у г. Фарабі, што на тэрыторыі сучаснага Казахстана. У Багдадзе, сталіцы халіфата, атрымаў выдатную адукацыю. Значную частку жыцця правёў у Сірыі.
АльФарабі вылучаўся рознабаковасцю сваіх інтарэсаў. Ён нядрэнна ведаў лекарскую справу, быў бліскучым музыкантам, выкладаў красамоўства. Але асноўнай яго заслугай было стварэнне шырокай сістэмы філасофіі яна ахоплівала найважнейшыя сферы чалавечых зносінаў са светам.
АльФарабі разглядае філасофію як адмысловую галіну сукупных ведаў. Яе задача даследаваць карэнныя пытанні быцця, выяўляць яго асноватворныя фактары. Ён падзяляе быццё на дзве часткі: рэчы, існаванне якіх патрабуе знешнія прычыны, і рэчы, існаванне якіх вызначаецца ўласнай сутнасцю. Першы від існага звязаны з выпадковымі акалічнасцямі, між тым як другі носіць неабходны характар і ўласцівы аднаму богу.
У тэорыі альФарабі бог выступае ў якасці нейкага абсалюта. Ён безцялесны, адзіны, непадзельны, не мае супрацьлегласцяў. Да яго не пасуюцца асабістыя характарыстыкі. Філосаф сціпла прыпісвае першаіснаму толькі жыццё, волю і ўсемагутнасць.
Якое ж месца ў створанай альФарабі карціне займае чалавек? Што ў сусвеце ён здольны пазнаць? Сутнасць чалавека, лічыць альФарабі, у тым, што ён мае душу, якая цалкам іншая за цела. Нягледзячы на гэтае, душа залежыць ад цела. Разам з тым яна сама накіроўвае дзейнасць цела. Душы ўласцівы такія здольнасці, як адчуванне, разуменне, усведамленне прыгажосці і дасканаласці.
АльФарабі быў упэўнены, што галоўнай мэтай чалавечай дзейнасці з'яўляецца шчасце. Неабходнымі ўмовамі яго дасягнення выступаюць воля, свабода і веды. Менавіта яны дазваляюць зрабіць асэнсаваны выбар. Філосаф ужо разумеў значэнне сацыяльнакультурных фактараў для чалавечага пгчасця. Ён справядліва адзначаў, што шчасце магчымае толькі ў супольнай дзейнасці людзей. Філосаф пры гэтым указвае на супярэчнасць паміж абмежаванымі здольнасцямі асобных людзей і неабмежаванымі іх патрэбамі і робіць правільную выснову, што грамада дапамагае яе пераадольваць. АльФарабі звяртае ўвагу на значэнне для агульнай справы падзелу функцыяў асобных частак сацыяльнага цэлага, якія ўзаемна дапаўняюць адна адну.
Найбуйнейшым блізкаўсходнім філосафам быў Абу Алі ібн Сіна, болып вядомы ў Еўропе пад лацінізаваным імем Авіцэны. Нарадзіўся ён паблізу ад Бухары ў сям'і важнага саноўніка. Авіцэна быў надзвычай здольным вучнем. У дзесяць гадоў ён амаль на памяць ведаў Каран, лёгка арыентаваўся ў мусульманскім праве, меў прыкметныя поспехі ў вывучэнні матэматыкі, фізікі, логікі. Прадметам асаблівага захаплення будучага філосафа была "Метафізіка" Арыстоцеля. Паводле яго ўласных словаў, ён перачытаў гэты твор каля сарака разоў. Вялікае месца ў жыцці Авіцэны займала медыцына. Ен стаў бліскучым лекарам і выдатным тэарэтыкам медыцыны. Яшчэ сямнаццацігадовым юнаком ён вылечыў ад цяжкай хваробы эміра Бухары, які ўжо развітваўся з жыццём. Фундаментальная праца знакамітага вучонага "Канон медыцыны" шэраг стагодцзяў служыла настаўленнем для ўрачоў. Свае філасофскія погляды Авіцэна выклаў у шматлікіх кнігах, найбольш вядомай з якіх з'яўляецца "Кніга збаўлення", якая складаецца з 18 тамоў. За рознабаковую глыбокую і плённую навуковую дзейнасць Авіцэну празвалі "Князем вучоных".
Авіцэна трымаўся аптымістычнага погляду на магчымасці пазнання: чалавек цалкам здольны даследаваць свет і выяўляць ісціну. Услед за Арыстоцелем ён надае вялікае значэнне ў вывучэнні свету тэорыі матэрыі і формы. Індьшідуальнасць рэчаў філосаф звязвае з матэрыяльным субстратам, а ў форме бачыць агульны бок з'яваў. Рэальна форма існуе менавіта як агульнае ў адзінкавых рэчах. Затым у выглядзе абстрактных паняццяў яна пераходзіць у свядомасць чалавека. Апрача таго, вучоны дапускаў, што дзейнасны розум найбліжэйшай ад Зямлі касмічнай сферы нараджае ідэальныя формы, якія ўяўляюць нешта накшталт генетычнага коду. Укараняючыся ў матэрьно, яны абумоўліваюць з'яўленне пэўных рэчаў. Тэорыя траякага існавання універсаліяў стане некалькі пазней галоўнай крыніцай умеранага рэалізму.
Як вучоны з багатай прыродазнаўчай базай Авіцэна імкнецца даць аб'ектыўнае тлумачэнне прыродных з'яваў. 3 гэтай мэтай ён прапаноўвае ў межах рэлігійнай дактрыны адмысловае філасофскае тлумачэнне пэўнай незалежнасці матэрыяльных працэсаў ад звышпрыроднага пачатку.
Авіцэна пагаджаецца з думкай аб падзеле ўсяго быцця на абсалютна неабходнае бог і магчымае адзінкавыя рэчы. Неабходнасць існавання адзінкавых рэчаў адносная. Абсалютнае быццё вызначаецца супадзеннем сутнасці і існавання, г.зн., у яго няма патрэбы для свайго быцця ў нечым іншым. Не так у свеце адзінкавых рэчаў. Сутнасць кожнай з іх залежыць ад іншых рэчаў, з якімі яна ўзаемадзейнічае. Скразная сувязь рэчаў і з'яваў стварае бясконцы ланцуг прычыннасці. Даследуючы прычынныя адносіны, людзі раскрываюць салраўдную прыроду рэчаў.
Страницы: 1, 2, 3, 4, 5, 6, 7