Рефераты. Філасофія сярэднявечча

Аблічча сярэднявечнай філасофіі і яе ўнікальнасць вызначаюцца чатырма асноўнымі рысамі: тэацэнтрызмам, крэацыянізмам, правідэнцыялізмам і адкравеннем. Што ж яны уяўляюць?

"Тэа" у перакладзе з грэчаскай мовы азначае бог. Прынцып тэацэнтрызму патрабаваў прызнаць зыходнай кропкай філасофскага аналізу звышпрыроднае самадастатковае і абсалютна дасканалае быццё. Зразумела гэта бог. Ён уяўляе найвышэйшую субстанцыю, у якой бесцялесная форма і якая ўвасабляе ўсю паўнату дабра.

Цікава, што філасофскае асэнсаванне ідэі бога непазбежна выводзіла на праблемы быцця як такога. Філосафы ўдзялялі самую пільную ўвагу катэгорыям субстанцыі, існавання, якасці, атрыбута, уласцівасці і г.д. 3 дапамогай гэтых паняццяў яны імкнуліся зразумець і растлумачыць сутнасць быцця. Мы працягваем сёння карыстацца многімі катэгорыямі, што былі ўведзены сярэднявечнымі аўтарамі.

Ідэя бога здымала цяжка вырашальныя праблемы зыходнай крьініцы руху і якаснай разнастайнасці існага. На рэлігійнай аснове філосафамі была створана цэласная карціна светабудовы. Яна вылучалася адной незвычайнай асаблівасцю: падставай для яе былі не фізічныя законы, а каштоўнасныя ўяўленні. У залежнасці ад набліжанасці да бога існае мела розны кошт. Найболып далёка ад бога знаходзіцца матэрыя. Над ёю ўзвышаюцца іншыя пласты быцця: мінералы, расліны, жывёлы, людзі і анёлы. Парознаму ацэньваліся нябесны і зямны свет, сакральныя і прафанныя мясціны. Час таксама падзяляўся на звычайны і свяшчэнны. Апошні звязвалі са знамянальнымі падзеямі рэлігійнай гісторыі. Такая карціна свету ўяўляла, пасутнасці, сістэму дабротаў, якія служылі зямнымі арыенцірамі дзейнасці сярэднявечнага чалавека.

Створаная карціна свету мела, аднак, свае заганы. Галоўны з іх гэта яе стацічнасць. Сусвет выглядаў у ёй нейкім здранцвелым утварэннем, дзе кожнай рэчы было загадзя вызначана сваё месца. Філасофія зафіксавала ў тагачаснай карціне свету адну важную супярэчнасць хрысціянскай культуры, проціпаставіўшай чалавека як найболып дасканалую форму зямнога існавання астатняй прыродзе, якой была прызначана роля служкі. Драма такога падыхода да існага разыгралася ў XX стагоддзі, калі прырода не вытрымала націску чалавека і пачалося яе разбурэнне.

Прызнанне бога асновай быцця вымагала зрабіць наступны крок, абвясціўшы яго творцай ўсяго існага. Гэтым тлумачыцца з'яўленне у філасофіі такога прынцыпу, як крэацыянізм (лац. сгеаііо тварэнне). Прынцып патрабаваў разглядаць усе з'явы як адносныя і несамастойныя. Абсалютны бог стварыў рэчы з нічога. Узнікшыя такім чынам рэчы мяняюцца, старэюць, імкнучыся зноў стаць нічым.

Бог як творца ў латэнтным выглядзе змяшчае ў сабе ўсё магчымае. Адсюль наступная рыса філасофіі правідэнцыялізм (лац. ргоуіаепііа прадбачанне), г.зн., прадвызначанасць ці наканаванасць падзеяў. На гэтым прынцыпу добра бачны налёт фаталізму, нейкай спрадвечнай зададзенасці прыродных працэсаў і чалавечых лёсаў. Але ён жа выклікаў і цікавасць да праблемы адзінства быцця і мыслення. Ці магчыма спасцігнуць неабходны рух падзеяў? Як выразіць яго ў словах? Што ўяўляюць уладкаванне, структура і мэтазгоднасць?

Наступная рыса выступае ў якасці прынцыпа адкравення, які сцвярджае, што нельга спазнаць пазалрыроднага бога зямнымі сродкамі. Уведаць яго можна толькі звышнатуральным шляхам з дапамогай веры. Ісціну можна знайсці як адкравенне ў свяшчэнных кнігах і пісаннях прарокаў пасрэднікаў між богам і людзьмі.

Прынцып адкравення як культурную з'яву нельга ацэньваць адназначна. Безумоўна, ён перашкаджаў разгортванню навуковых даследаванняў, асабліва доследнага пазнання. Разам з тым гэты прынцып стымуляваў развіццё герменэўтыкі адмысловага мастацтва, якое займаецца выяўленнем сапраўднага сэнсу пісьмовых тэкстаў.

Надзвычай вялшае значэнне, якое надавала сярэднявечная філасофія веры і адкравенню, абумовіла яе рэтраспектыўнасць, прыхільнасць да традыцыйных крыніцаў ведаў. Найболыл каштоўным творам лічылася Біблія. Пры гэтым ацэнка годнасці ідэяў рабілася па такой схеме: "Чым старажытней, тым сапраўдней, чым сапраўдней, тым праўдзівей". Філосафы бачылі сваю задачу ў раскрыцці сэнсу і вытлумачэнні свяшчэнных кнігаў. Асабліва высокім аўтарытэтам карысталіся працы заснавальнікаў царквы. Меркаванні самога філосафа не мелі вялікага значэння. Важным прызнавалася як мага болып дакладная перадача кананічнага тэксту. Адносіны да наватарства былі адмоўныя: яго разглядалі як прыкмету мітульговай ганарлівасці. Не здарма найвьппэйшай годнасцю філосафа прызнавалася эрудыцыя, энцыклаледычнасць ведаў. У гэтым пэўны кансерватызм тагачаснай філасофіі. I ўсё ж нават у такіх складаных умовах філасофія не была цалкам закрытая ад навацыяў. Часта каментарыі хрысціянскіх і язычаскіх аўтараў былі толькі падставай для выкладання асабістых думак.

Сярэднявечны філосаф гэта найперш настаўнік. Ён рупіўся даступна і пераканаўча перадаць вучню сваё разуменне прпдмета. Але як гэта зрабіць? I вось тут узнікае неабходнасць у распрацоўцы плавілаў логікі і тэорыі пазнання. Вялікая ўвага надаецца ўменню весці дыскусію. Філасофія прымае, такім чынам, форму школьнай філасофіі.

Нельга не адзначыць япгчэ адну цікавую асаблівасць. Размова ідзе аб узнікшым у гады сярэднявечча жанры філасофскай споведзі. Самапаглыбленне ва ўласны духоўны свет дазваляла філосафам заўважаць і апісваць самыя тонкія зрухі чалавечай душы, закранаць фундаментальныя пытанні маралі і пазнання. Шырока вядомай стала "Споведзь" Аўгусціна Аўрэля (Блажэннага). Існавала перакананне, што спасціжэнне душы неабходна для ачышчэння сумлення. Такая незвычайная пгчырасць самааналізу не была дасягнута ніякай іншай эпохай.

Сярэднявечная філасофія як бы вырвала чалавека з касмічнай зададзенасці быцця, што было характэрна для антычнага светаразумення. Мыслілася, чалавек падобны богу. У яго ёсць розум і воля, яму ўласцівае сумленне. Усё гэта цесна звязана між сабой, а сам чалавек аказваецца асобнай адзінкай: ён непадзельная істота. Паступова фармуецца ўяўленне аб "унутраным" чалавеку. Гэта быў важны крок да ўсведамлення чалавекам сваёй самастойнасці і свабоды, што стала істотнай перадумовай яго станаўлення як суб'екта асэнсаванай творчай дзейнасці.

У развіцці сярэднявечнай еўрапейскай філасофіі вьфазна вылучаюцца два этапы: патрыстыка і схаластыка. Патрыстыка (лац. бацька) выпрацавала спецыфічны стыль мыслення, характэрны для гэтай філасофіі, выставіла асноўныя яе праблемы, увяла ў абарот новыя паняцці. Апрача таго, яна стварыла сімвалічны менталітэт, сутнасць якога ў іншасказальным тлумачэнні свяпгчэнных кнігаў і меркаванні, нібы любая з'ява змяпгчае ў сабе апрача таго, што мы ў ёй непасрэдна заўважаем, яшчэ нейкі патаемны найвышэйшы сэнс. Схаластыка, насупраць, болып арыентавалася на рацыянальнае вытлумачэнне рэлігійных ідэяў і сістэматызацыю разглядаемых палажэнняў. Вельмі паказальна, што на працягу ўсяго развіцця сярэднявечнай філасофіі побач з рацыянальным аналізам праблемаў існавала містыка, якая мела на мэце наладзіць прамыя зносіны з богам. На этапе патрыстыкі еўрапейская філасофія развівалася галоўным чынам на ўласнай аснове. Затым, асабліва падчас позняй схаластыкі, вялікі ўплыў на яе аказала блізкаўсходняя філасофская думка.

Такім чынам, сярэднявечная філасофія ўсталявала новы погляд на месца чалавека ў сусвеце. Асаблівая цікавасць была праяўлена да праблемы ўзаемадачынення знепшіх і ўнутраных стымулаў ва ўчынках людзей. Склаўся спецыфічны стыль мыслення. Ен зарыентаваны на ўзнаўленне некаторых стэрэатыпаў, якія круцяцца вакол сюжэтаў першапрьгчыны і душы, ведаў і веры, дабра і зла і г.д. Некаторыя з заўважаных у той час праблемаў захавалі дагэтуль сваю вастрыню. Так, вялікі інтарэс у сучасных філосафаў выклікаюць праблемы адчужэння асобы, людской адзіноты, пэўнай скіраванасці сацыяльных працэсаў, інтэнцьіянальнасці нагггых перажыванняў і дзеянняў і г.д. Можна з вялікай упэўненасцю сказаць, што без аналізу філасофскай культуры сярэднявечча немагчыма зразумець далейшае развіццё еўрапейскай думкі.


3. Усталяванне патрыстыкі


Эпоха патрыстыкі ахоплівае прыкладна IIVI стагоддзі. У яе развіцці вылучаюцца два этапы. Галоўнай прыкметай першага было стаўленне і тэарэтьгчнае асэнсаванне пэўных ідэяў, якія змястоўна звязаны з біблейскімі сюжэтамі, і стварэнне на гэтай падставе новай традыцыі рэлігійнафіласофскага мыслення. Этап заканчваецца 325 годам, калі адбыўся Нікейскі сабор, на якім былі прыняты сімвалы веры. Другі этап вызначаецца распрацоўкай хрысціянскай філасофскай дактрыны.

Хрысціянская ідэалогія падчас свайго нараджэння не мела свабоднай нішы ў духоўным жыцці грамадства. Яна мусіла сцвярджаць сваё права на існаванне ў жорсткай канкурэнцыі з развітай і вытанчанай антьгчнай філасофіяй. Няпроста складваліся іх адносіны ад канфрантацыі да выкарыстання некаторых ідэяў антычных мысліцеляў у якасці інтэлектуальнага інструментарыя. Разам з тым для філасофіі позняй антьтчнасці даволі паказальны рух насустрач рэлігіі, сакралізацыя зместу некаторых філасофскіх тэорыяў.

Радзімай рэлігійнай філасофіі стала Александрыя буйны асяродак элінскай культуры. Вучоныя, паэты і філосафы знаходзілі тут вельмі спрыяльныя ўмовы для творчай дзейнасці. У горадзе размяпгчалася выдатная бібліятэка. А мясцовыя ўлады вызначаліся вялікай верацярпімасцю. Яны заахвочвалі развіццё не толькі грэчаскай, але таксама егіпецкай і блізкаўсходняй культураў, якія тут здаўна існавалі, добразычліва ставіліся да пашырэння стасункаў паміж імі. Адукаваныя эліны праяўляюць значны інтарэс да іудзейскай духоўнай спадчыны. Робяцца першыя спробы асэнсаваць рэлігійнаміфалагічныя паданні Бібліі ў тэрмінах грэчаскай філасофіі. 3 іншага боку, узнікла вострая патрэба апраўдаць розумам рэлігійныя сцвярджэнні. У гэтых мэтах выкарыстоўваецца алегарычнае тлумачэнне тэкстаў Свяшчэннага Пісання, г.зн., метад экзегетыкі (гр. ехедеііказ тлумачыць).

Шмат зрабіў для станаўлення рэлігійнай філасофіі Філон Александрыйскі, творчыя гады жыцця якога прыпадаюць на пачатак I стагоддзя. Ён стаў вялікім майстрам экзегетыкі. Філон скіроўвае свае думкі на Маісеева Пяцікніжжа. Шмат распрацаваных ім прыёмаў вытлумачэння тэкстаў сталі ўзорам для ўсёй наступнай экзегетыкі.

Філон увогуле правільна меркаваў, пгго за знепшяй формай міфа ці гістарычнага падання хаваецца глыбокі духоўны сэнс. Адной з важных умоваў пранікнення ў таямніцу святых пісьмёнаў з'яўляепда, на яго думку, грунтоўная навуковая і філасофская адукацыя. Але Філона мала цікавіць зямны сэнс рэлігійньгх міфалагем. Ён быў першым філосафам, для якога ідэя бога зрабілася галоўным прадметам інтэлектуальных памкненняў.

Майстэрству экзегезы будуць вучыцца ў Філона айцы царквы. Мастацтва тлумачэння тэкстаў трывала засвоіцца культурай сярэднявечча.

Праз стагоддзе пасля дзейнасці Філона дасягае росквіту другая разнавіднасць рэлігійнай філасофіі гнастыцызм. Яго прыхільнікі спрабавалі даць філасофскае тлумачэнне хрысціянскаму веравызнанню. Цікава, што пад ведамі яны разумелі зусім не вынік пазнання прыроды і чалавека, а ўсведамленне міфалагічных і рэлігійных вобразаў. Здабыць такія веды яны імкнуліся, як і Філон, пры дапамозе алегарьганага і сімвалічнага тлумачэння міфаў.

Страницы: 1, 2, 3, 4, 5, 6, 7



2012 © Все права защищены
При использовании материалов активная ссылка на источник обязательна.