Рефераты. Беларускія, польскія і рускія фразеалагізмы з мэтэаралагічным кампанентам

· Свинцовый дождь - о выпущенных из ружья дроби, картечи;

· Метать громы и молнии - выражать негодование, гнев, обрушиваться на кого-либо с упреками, обвинениями;

· Гроза собирается - кому-либо угрожает опасность,беда, неприятность;

· Грянет гром - случится, последует тяжелое наказание, что-либо произойдет;

· Как гром среди ясного неба - 1. О неожиданном, внезапном происшествии, известии, внезапно случившейся беде; 2. Совершенно неожиданно появиться.

Можна зрабіць вывад пра тое, што большасць фразеалагізмаў, характэрных толькі для рускай мовы звязана з кампанентам вецер, а таксама навальніца (гром). У параўнанні: фразеалагізмы з названымі лексемамі амаль не зафіксаваны ў беларускай мове.

Што да ўласнабеларускіх фразеалагізмаў з кампанентамі метэаралагічнага характару, то іх зафіксавана 35. Мэтазгодным лічым прывесці прыклады беларускамоўных фразеалагізмаў з адзначанымі вышэй асаблівасцямі разам са значэннямі:

· Напускаць туману - уносіць няпэўнасць у якую-небудзь справу, заблытваць каго-небудзь;

· Туманіць галаву - уводзіць у зман, падманваць каго-небудзь;

· Туманіць вочы - знарок уводзіць у зман;

· Снегу леташняга не дапросішся - хто-небудзь страшэнна скупы;

· Як снег на галаву - зусім нечакана, раптоўны ход, візіт, навіна;

· Як грыбы пасля дажджу - вельмі хутка, у вялікай колькасці;

· Додждж за карак не лье - няма прычын спяшацца;

· Куды вецер дзьме - няма цвёрдых перакананняў, прынцыпаў;

· Вецер гуляе ў кішэнях - у каго-небудзь няма грошай;

· Вятры яго ведаюць - невядома;

· Вецер нясе - ужываецца ў пытальным склоне - куды хто-небудзь ідзе;'

· На сямі вятрах - 1. Адзінока; 2. На адкрытай, нічым не заслоненай мясцовасці; 3. Па нічым не заслоненай прасторы;

· Які вецер загнаў - як, пры якіх абставінах аказаўся хто-небудзь дзе-небудзь;

· Вецер у спіну- 1. Пажаданне шчаслівай дарогі; 2. Пажаданне пазбавіцца ад каго-небудзь;

· Макавай расінкі ў роце не было - хто-небудзь нічога не еў;

· Раса вочы выядае - хто-небудзь нешчаслівы, жыве ў горы, нядолі;

· Усыпаць гарачых - сурова правучыць каго-небудзь, жорстка расправіцца з кім-небудзь;

· Папасціся пад гарачую руку - у хвіліну злосці, раздражнення, у самы непрыдатны момант;

· Пад гарачую руку - у стане ўсхваляванасці, раздражнення, запальчывасці;

· Астудзіць гарачую галаву - угаманіць, суцішыць каго-небудзь залішне нястрыманага, запальчывага, неразважлівага;

· Гарачая галава - хто-небудзь залішне паспешны, неразважлівы, нястрыманы;

· Пароць гарачку - ужыв. пры дзейніку - дзейнічаць з залішней паспешлівасцю, раздражненнем;

· Як уюн на гарачай патэльні (круціцца) - бесперастанку і не знаходзячы выйсця з цяжкіх абставін;

· Як халодны самавар - вельмі моцна;

· Кідае ў халодны пот - непрыязныя, варожыя адносіны паміж кім-небудзь;

· З халадком - не спяшаючыся, без руплівасці рабіць што-небудзь;

· У гарачай вадзе купаны - вельмі завальчывы, нястрыманы, занадта гарачы;

· На гарачым злавіць - пры яўных доказах, у момант учынення чаго-небудзь заганнага;

· Як на гарачым вуголлі - у стане крайнягя хвалявання, неспакою, трывогі;

· Небу горача было - мацней, актыўней, лепш і быць не магло. Пра самую высокую ступень інтенсіўнасці чаго-небудзь;

· За добрае надвор'е выбірацца - пакуль не позна, пакуль спрыяюць абставіны, умовы;

· Рабіць пагоду - мець рашаючае значэнне, самую істотную ролю у чым-небудзь;

· За пагодай выбірацца- пакуль спрыяюць абставінны;

· Ні пры якой пагодзе - ніколі і ні пры якіх умовах, абставінах не рабіць чаго-небудзь;

· Чакаць з мора пагоды - заставацца ў пасіўным, вымушаным, няпэўна-доўгім чаканні каго ці чаго-небудзь.

Такім чынам, можна зрабіць вывад пра тое, што ўласнабеларускіх фразеалагізмаў зафіксавана дастаткова вялікая колькасць. У той жа час група фразеалагізмаў, якія сустракаюцца адначасова ў польскай, беларускай і рускай мовах, альбо беларускай і рускай мовах нязначная. Асобна трэба выдзеліць групу фразеалагізмаў, што маюць кампанент тэмпературнага характару - горача, халодна і г.д. Фразеалагізмаў з названымі кампанентамі амаль не сустракаецца ў рускамоўных слоўніках. Таксама асаблівасцю беларускай фразеалогіі можна назваць наяўнасць у ёй фразем, што маюць у сваім складзе лексемы тэрміналагічнага характару (надвор'е, пагода).

2.3 Марфалагічная характарыстыка фразеалагізмаў

У залежнасці ад таго, якой часцінай мовы з'яўляецца метэаралагічны кампанент у складзе фрезеалагізма, увесь сабраны матэрыял можна размеркаваць на групы. Самай вялікай па колькасці групай фразеалагізмаў з'яўляюцца тыя, метэаралагічны кампанент у якіх выражаны назоўнікам. Такіх фразеалагізмаў 52, што складае 66 % ад агульнай колькасці сабраных адзінак. Калі называць прыклады назоўнікаў, што ўваходзяць у склад фразеалагізмаў, то трэба адзначыць іх разнастайнасць. Так, вылучаюцца назоўнікі: мароз (мароз па скуры прабягае); вецер (на вецер, лаві вецер у полі, не с ветру, до ветру, с попутным ветерком, ветер в голове, на взвей ветер, вецер у спіну, які вецер загнаў, на сямі вятрах, вецер гуляе ў кішэнях), гром (как гром среди ясного неба, метать громы и молнии), тучи (тучи сгущаются над головой, как с облаков), холад (повеяло холодком, заячий холодок, з халадком), жар (жар костей не ломит), дождж (дождж за карак не лье, як грыбы пасля дажджу), снег (як снег на галаву, снегу леташняга не дапросішся, залаты дождж), туман (напускаць туману, як у тумане), раса (раса вочы выядае, макавай расінкі ў роце не было), пагода (рабіць пагоду, за пагодай выбірацца, ні пры якой пагодзе, чакаць з мора пагоды).

Акрамя таго, можна адзначыць выпадкі, калі метэаралагічны кампанент, што ўваходзіць у склад фразеалагізмаў, з'яўляецца адвербіяльным назоўнікам: усыпаць гарачых, пароць гарачку.

Другой у колькасных адносінах з'яўляецца група фразеалагізмаў, дзе кампанент метэаралагічнага характару з'яўляецца прыметнікам:

· Кідае ў халодны пот;

· Як халодны самавар;

· У гарачай вадзе купаны;

· Па гарачых слядах (по горячим следам);

· Халодная вайна (холодная война);

· Як уюн на гарачай патэльні круціцца;

· Гарачая галава;

· Астудзіць гарачую галаву;

· Пад гарачую руку;

· Злавіць на гарачым;

· Як на гарачым вуголлі.

Колькасць названых фразеалагізмаў - 11 адзінак. Натуральна, што метэаралагічны элемент, што ўваходзіць у склад фразеалагізмаў і з'яўляецца прыметнікам, абазначае паняцці тэмпературных характарыстык таго ці іншага прадмета ці з'явы.

Зафіксаваны тры выпадкі, калі метэаралагічны кампанент у фразеалагізмах з'яўляецца прыслоўем:

· Небу горача было;

· Куй железо, пока горячо;

· Ні горача ні халодна.

Таксама існуюць адзінкавыя выпадкі існавання і ўжывання фразеалагізмаў, у якіх кампанент метэаралагічнага характару выражаны дзеясловам:

· Туманіць галаву;

· Туманіць вочы.

Можна адзначыць такую асаблівасць ужывання названых фразеалагізмаў: па-першае, яны з'яўляюцца ўласнабеларускімі, а па-другое, выкарыстоўваецца як дзеяслоў толькі адзін кампанент метэаралагічнага характару (туманіць).

2.4 Сінтаксічная характарыстыка фразеалагізмаў з метэаралагічным кампанентам

З пункту погляду сінтаксісу ўсе зафіксаваныя намі фразеалагізмы можна падзяліць на тры часткі: фразеалагізмы пабудаваныя па схеме сказа, словазлучэння, ці якія маюць форму слова.

Так, у першай групе вылучаюць фразеалагізмы, якія маюць форму простага двусастаўнага сказа:

· Тучи сгущаются над головой;

· Дождж за карак не лье;

· Lecec jak wiatr;

· Вецер гуляе ў кішэнях;

· Вятры яго ведаюць;

· Макавай расінкі ў роце не было;

· Раса вочы выядае;

· (patrzec) skad wiatr wiaje;

· Жар костей не ломит;

· Мароз па скуры прабягае;

· Ветер свистит в ушах;

· Иной ветер подул.

Трэба звярнуць увагу на тое, што названыя вышэй фраземы маюць форму простага развітага сказа. Але зафіксаваны таксама прыклады, калі сказы маюць структуру неразвітых:

· Вецер нясе;

· Lody ruszyly

· Гроза собирается;

· Ветер дует.

Акрамя двусастаўных, былі зафіксаваны прыклады і аднасастаўных сказаў:

· Лаві вецер ў полі;

· Снегу леташняга не дапросішся;

· Кідае ў халодны пот;

· Куй железо, пока горячо;

Па форме словазлучэння пабудаваны наступныя віды фразем:

· На сямі вятрах;

· Як у полі вецер;

· Як у тумане;

· Залаты дождж;

· Як снег на галаву;

· Як грыбы пасля дажджу;

· С попутным ветерком;

· Zeszlorocrny snieg;

· Заячий холодок;

· Повеяло холодом;

· Jak lodu;

· Рабіць пагоду;

· Ветер в голове;

· Свинцовый дождь;

· Вецер у спіну;

· Усыпаць гарачых;

· Пароць гарачку.

Зафіксаваны таксама фразеалагізмы, якія маюць форму слова. У асноўным гэта спалучэнні назаўнікаў і прыназоўнікаў. Так, можна прывесці наступныя прыклады:

· З халадком;

· Ні горача, ні халодна;

· С ветра;

· До ветру;

· На вецер;

· С ветерком.

Такім чынам, большасць зафіксаваных на базе беларускай, польскай і рускай моў фразеалагізмаў мае форму словазлучэння (53,6%). Значна менш фразеалагізмаў, якія пабудаваны па схеме простага (развітага - неразвітага; двусастаўнага - аднасастаўнага) сказа (36,2%). Толькі 10,1% фразеалагізмаў уяўляюць сабой слова (назоўнік з прыназоўнікам).

Заключэнне

У выніку аналізу літаратуры, а таксама працы з фразеалагічным матэрыялам можна зрабіць наступныя вынікі:

Фразеалагічны фонд, які аб'ядноўвае беларускую мову з іншымі славянскімі мовамі, грунтуецца, па-першае, на фармальным і семантычным падабенстве пэўнай сукупнасці ўстойлівых звышслоўных; па-другое, у беларускай мове шматлікія фразеалагізмы будуюцца па тых жа структурных схемах, што і ў іншых славянскіх мовах; па-трэцяе, агульнасць многіх фразеалагічных значэнняў узнаўляльных зваротаў беларускай і іншых славянскіх моў засноўваецца на рознай, але празрстай матывацыі; па-чацвертае, беларускія фразеалагізмы падаобныя на фразеалагізмы іншых славянскіх моў тым, што ў складзе дадзеных устойлівых адзінак ёсць агульныя кампаненты, часта дэсемантызаванія.

Частка рускіх, беларускіх і польскіх фразеалагізмаў утварылася на базе прыказак і прымавак, іншых разгорнутых выказванняў. Пры гэтым пакладзены ў аснову прататып быў больш ці менш значна зменены з пункту погляду структуры і семантыкі. Згаданыя працэсы, якія праходзяць у мовах носяць, у асноўным, аналагічны характар, у той жа час іх канкрэтнае праяўленне ў фраземах можа збліжацца або разыходзіцца ў залежнасці іх першапачатковага кампанента.

Калі даваць тэматычную характарыстыку фразеалагізмам з метэаралагічным кампанентам, то найбольшае месца сярод разгледжаных адзінак належыць фраземам, што маюць у сваім складзе лексему вецер. Наогул жа, найбольш значную па тэматыцы групу ў колькасным плане складаюць фразеалагізмы, што маюць у сваім складзе такія лексічныя адзінкі: дождж, снег, іней, гром, туман, град, вецер, мароз, раса, аблокі (тучы).

З пункту погляду паходжання фразем, можна зрабіць вывад пра тое, што ўласнабеларускіх фразеалагізмаў зафіксавана дастаткова вялікая колькасць. У той жа час група фразеалагізмаў, якія сустракаюцца адначасова ў польскай, беларускай і рускай мовах, альбо беларускай і рускай мовах нязначная.

З пазіцыі марфалогіі можна зазначыць, што самай вялікай па колькасці групай фразеалагізмаў з'яўляюцца тыя, метэаралагічны кампанент у якіх выражаны назоўнікам. Такіх фразеалагізмаў 52, што складае 66 % ад агульнай колькасці сабраных адзінак.

Разгледзеўшы фразеалагізмы з метэаралагічным кампанентам з пункту погляду сінтаксісу, трэба зазначыць, што большасць зафіксаваных на базе беларускай, польскай і рускай моў фразеалагізмаў мае форму словазлучэння (53,6%). Значна менш фразеалагізмаў, якія пабудаваны па схеме простага (развітага - неразвітага; двусастаўнага - аднасастаўнага) сказа (36,2%). Толькі 10,1% фразеалагізмаў уяўляюць сабой слова (назоўнік з прыназоўнікам).

Спіс літаратуры

1. Аксамітаў А.С. Беларуская фразеалогія. Мн.: Вышэйшая школа, - 1971, - 112 с.

2. Беларуская мова. Энцыклапедыя. Мн.: Беларуская энцыклапедыя імя П.Броўкі, - 1994, - 654 с.

3. Герасімчык І.А.Фразеалагічныя паронімы сучаснай беларускай літаратурнай мовы: Аўтарэферат дысертацыі на атрыманне вуч. Ступені канд. Філалагічных навук. Ін-т ім. Я.Коласа НАН Беларусі. - Мн., 2003. - 20 с.

4. Даніловіч М.А. Граматычная характарыстыка фразеалагізмаў. Мн.: Навука і тэхніка, - 1991, - 110 с.

5. Киселев И.А. Русско-белорусский фразеологический словарь. Для средней школы. Мн.: Народная асвета, - 1991, - 193 с.

6. Копыленко М.М., Попова З.Д. Очерки по общей фразеологии. Воронеж, - 1972, -191 с.

7. Лепешаў І.Я., З народнай фразеалогіі. Дыферэнцыяльны слоўнік. Мн.: Вышэйшая школа, - 1991, - 110 с.

8. Лепешаў І.Я., Фразеалагічны слоўнік беларускай мовы. Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, - 1993. Т.1., - 590 с., Т.2. 607 с.

9. Маршэўская В.В. Фразеалагізмы са структурай сказа. Манаграфія/ В.В. Марашэўская, УА "Гродзенскі дзяржаўны ун-т ім. Я.Купалы. - Гродна: ГрДУ ім. Я.Купалы, 2003, - 115 с.

10. Мокиенко В.М. Славянская фразеология. М.: Высшая школа, 1989 - 287 с.

11. Мяцельская Е.С., Камароўскі Я.М. Слоўнік беларускай народнай фразеалогіі. Мн.: Выдавецтва БДУ, 1972. - 320 с.

12. Садоўская А.С. Фразеалагізмы - словазлучэнні ў сучаснай беларускай літаратурнай мове.: Аўтарэферат дысертацыі на атрыманне вуч. Ступені канд. Філалагічных навук./ А.С. Садоўская. Ін-т ім. Я.Коласа НАН Беларусі. - Мн., 2002. - 21 с.

13. Слова і фразеалагізм у літаратурным і дыялектным кантэксце: манаграфія/ Г.М. Малажай. УА "БрДУ імя А.С.Пушкіна". - Брэст: Выдавецтва УА "БрДУ імя А.С.Пушкіна"., 2004. - 123 с.

14. Телия В.Н. Русская фразеология. Семантический, прагматический и культурологический аспекты. М.: Школа "Языки русской культуры", - 1996, - 288 с.

15. Фразеологический словарь русского языка. М.: Русский язык, - 1986, - 543 с.

16. Хлусевіч І.М. Варыянтнасць фразеалагізмаў у сучаснай беларускай літаратурнай мове: Аўтарэферат дысертацыі на атрыманне вуч. Ступені канд. Філалагічных навук/ І.М.Хлусевіч; НАН Беларусі. - Мн.: 2001. - 21 с.

17. Slownik frazeologiczny jezyka polskiego. Stanislaw Skorupka. - 1974, - Warszawa.

Страницы: 1, 2, 3



2012 © Все права защищены
При использовании материалов активная ссылка на источник обязательна.